Грамадства55

«Лёгкія згарэлі за дзень». У Оршы памёр 26-гадовы хлопец, хавалі ў закрытай труне

Канстанцін Леўрыкаў раніцай 11 чэрвеня пайшоў на працу. На здароўе не скардзіўся, усё было як звычайна. У той жа вечар хлопец раптоўна памёр.

26-гадовы Леўрыкаў уладкаваўся у пачатку мая рабочым на аршанскую спецаўтабазу. Ён працаваў на вуліцы, займаўся прыборкай, таксама выконваў абавязкі грузчыка.

Жыў хлопец з бацькамі. Яны кажуць: у дзень смерці сына ўсё было як звычайна.

«Ён ні на што не скардзіўся, ні пра якія праблемы не казаў. Як заўжды сабраўся раніцай і пайшоў на працу», — кажа Сяргей, бацька хлопца.

На працы расказваюць, што Канстанцін увесь дзень працаваў як звычайна. Але пасля абеду яму стала кепска. Калегі пыталіся, што здарылася, але хлопец адказваў: ай, нічога, дапрацую змену.

Пасля ўсё ж ён адчуў сябе горш, выклікалі хуткую. Канстанціна забралі ў бальніцу.

«Дактары сказалі спачатку, што ў яго сонечны ўдар. Паклалі ў палату. Гэта было а 5-й гадзіне, можа, — кажа бацька хлопца. — А праз тры гадзіны нам перазванілі з бальніцы. Кажуць: Канстанцін памёр».

Па словах бацькі, прычына смерці яго сына невядомая.

«Нам сказалі, што пры ўскрыцці нібыта заўважылі пнеўманію. Кажуць, лёгкія проста згарэлі.

Але ад чаго? Як так раптоўна? Як сын сам не заўважыў, што хварэе? — задаецца пытаннямі бацька. — У выніку цела аддалі ў закрытай труне, параілі не адкрываць.

Афіцыйную прычыну смерці абяцаюць паведаміць пазней. Узялі ўсе аналізы, адправілі іх у Віцебск. Ці быў у сына каранавірус — нам не сказалі. Але нас ці яго калег на «карону» пасля смерці Косці ніхто не правяраў».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе7

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе7

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць