Здарэнні22

Мінчук падпаліў аўтамабіль начальніка з-за нявыплачаных за працу грошай

Супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі мінчука, які спрабаваў падпаліць аўтамабіль свайго начальніка, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Уладальнік пашкоджанага аўто выказаў здагадку, што ў падпале можа быць вінаваты яго калега. Высветлілася, што 38-гадовы мінчанін сапраўды да гэтага датычны. На працягу доўгага часу ён працаваў на пацярпелага. Паміж мужчынамі часта ўзнікалі сваркі з-за нявыплачаных грошай за выкананую працу.

Падчас чарговага такога канфлікту рабочы запомніў аўто, на якім перасоўваецца яго крыўдзіцель. У той жа вечар ён накіраваўся да дома начальніка і, знайшоўшы побач з ім патрэбнае аўто, абліў транспартны сродак загадзя набытай вадкасцю для распальвання і падпаліў запалкамі. Аднак машына не загарэлася, і тады зламыснік пачаў паліць яе асобныя дэталі. У выніку пашкодзіў колы, капот і дах аўто. Агульная сума нанесенай шкоды склала каля 3 тысяч рублёў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны20

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»75

Зборнай Сенегала вярнулі Кубак Афрыкі, заваяваны амаль год таму1

Лукашэнкаўская прапаганда пагражае Еўрасаюзу, калі той «адмовіцца прыняць новую рэальнасць»10

Кубракоў папярэдзіў, што будучыя пратэсты ў Беларусі будуць разганяць інакш49

Бязногага брытанскага баскетбаліста абвінавацілі ў 11‑ці згвалтаваннях3

У расійскіх беспілотніках, якімі атакуюць Украіну, знайшлі літоўскія SIM-карты і шмат іншых еўрапейскіх кампанентаў15

Надоі на карову ў Расіі ўжо на чвэрць вышэйшыя за беларускія3

Наста Рыбка патлумачыла, якім ветрам яе закінула ў праваабаронцы16

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны20

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць