Улада1212

Стала вядома, куды ўладкаваўся на працу былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч

Былы міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч страціў сваю пасаду 4 чэрвеня 2020 года. Менш чым праз месяц ён атрымаў новае прызначэнне.

Як даведалася «Наша Ніва», з 1 ліпеня Алесь Карлюкевіч узначаліць часопіс «Беларуская думка». Гэта грамадска-палітычнае выданне, заснавальнікам якога лічыцца Адміністрацыя прэзідэнта, а выдаўцом з'яўляецца БелТА.

Фота Надзеі Бужан

Галоўнымі рэдактарамі часопіса былі Уладзімір Вялічка (1991-2007), Вадзім Гігін (2007-2016), Аляксандр Самовіч (2016-2017). Апошнім часам галоўнага рэдактара не было, толькі працавала намесніца рэдактара — Таццяна Шаблыка.

Алесь Карлюкевіч працаваў у Міністэрстве інфармацыі з 2016 года (з 2017-га — узначаліў яго). Дагэтуль быў галоўным рэдактарам Выдавецкага дома «Звязда».

Чытайце па тэме

Пісьменнік, вайсковец, удавец: пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Алеся Карлюкевіча

Міністр інфармацыі запісаў пазітыўнае ВІДЭА ў TikTok

Новы міністр інфармацыі — кіраўнік СТБ Ігар Луцкі

Каментары12

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць