Грамадства2424

Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі: Вялікі і страшны АМАП, нельга біць дубінкамі людзей 

Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі прыйшоў да крамы Symbal.by. Нагадаем, што ўчора стала вядома, што пад ціскам крама па адрасе Машэрава, 18 зачыняецца. Учора людзі выстраіліся ў чаргу ў краму, прыехаў АМАП і затрымаў больш за 10 чалавек, склаўшы на ўсіх пратаколы.

Сёння чарга ў краму аднавілася. У яе прыйшлі літаратуразнаўца Юлія Чарняўская, астраном і фатограф Віктар Малышчыц, тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі.

«Сёння я буду чаргой у Symbal.by, — напісаў Дзяніс Дудзінскі. — Менавiта сёння мне як нiколi патрэбна цiшотка ад «Сымбаля»… Бо, гэй, вялiзны i страшэнны АМАП, НЕЛЬГА бiць дубінкамi людзей, якiя прыйшлi набыць вопратку цi кубачак…

НЕЛЬГА бiць сталую жанчыну толькi таму, што яна праходзiла ля крамы… НЕЛЬГА натоўпам наскокваць на студэнта, якi прыйшоў са сваiм сябрам набыць сувенiр… Яны проста стаяць у чарзе ў краму, нават анiякiх лозунгаў цi заклікаў, нiхто нават нiкога не запытвае, хто за каго будзе галасаваць…

Яны проста стаяць i, як гэта заўсёды цяпер з моладзю, тупяць у свае тэлефоны цi травяць байкi пра сваiх выкладчыкаў i сябраў.

Эй, АМАП, ну, вы такiя вялiзныя i такiя страшэнныя, але ж такiя дурнагаловыя i смешныя… Дарэчы, там недалеч жывуць мае бацькi. А вы iх таксама будзеце лупiць, калi яны будуць праходзiць мiма, а? Ну, тады кабзда вам! Я кволы i ўжо ва ўзросце, але ж, калi зневажаюць i крыўдзяць маiх родных цi сяброў, раблюся дурным на ўсю галаву.

Фота з фэйсбука Дзяніса Дудзінскага

I яшчэ пытаннечка… А навошта чаргу здымаць на вiдэа? Мы самi сябе здымалi i вось выкладваем у сецiва, дзе вы можаце знайсцi ўсё i усіх. Ну, i прывiтанне вам ад тэлевядоўцы Дудзiнскага.

P.S. Цiшотку я так i не набыў — не знайшоў свайго памеру, але ж згадаў, што мне вельмi патрэбна гарбата «Белы перац i ружа».

«У Намібіі мяне чакае другая жонка». Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі, які аб'ездзіў Афрыку і Паўднёвую Амерыку, — пра самыя трэшовыя падарожжы

Каментары24

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Конар Макгрэгар атрымаў траўму на пачатку бою і прайграў Максу Халаўэю

Аргенціна і Месі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету4

Англія ў дадатковы час перамагла Нарвегію і прабілася ў паўфінал9

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну12

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць