Грамадства1111

Накід плану ратавання рэжыму

А што, калі?.. Што, калі лукашэнкаўская трансфармацыя выкліканая не толькі сітуацыйнымі, але і доўгатэрміновымі, незваротнымі зрухамі, якія робяць аднаўленне старога лукашызму немагчымым? Піша Віталь Сіліцкі.

А што, калі?.. Што, калі лукашэнкаўская трансфармацыя выкліканая не толькі сітуацыйнымі, але і доўгатэрміновымі, незваротнымі зрухамі, якія робяць аднаўленне старога лукашызму дзесяцігадовай даўніны ўжо фізічна немагчымым нават у больш спрыяльных эканамічных умовах? Піша Віталь Сіліцкі.

Што, калі ва ўладнай эліты пачала ці пачне з’яўляцца станоўчая матывацыя да пераменаў? Што, калі сама сістэма ўлады ўжо дастаткова размылася, каб стварыць прастору для прасоўвання новых сцэнароў развіцця і трансфармацыі? Што, калі — абсалютна ў піку ўсяму, што мы ведаем пра Лукашэнку і пра палітычныя рэжымы ўвогуле, — у Беларусі пачне стварацца акно магчымасцяў для эвалюцыйных пераменаў і кампрамісных, пактавых сцэнароў трансфармацыі?

Улада выбярэ паміж лібералізацыяй і адкатам першае толькі ў адным выпадку — калі выпрацуецца формула і паўстануць такія інстытуцыйныя рамкі пераменаў, што вядучыя прадстаўнікі цяперашняй улады займеюць гарантаваную магчымасць забяспечыць свае інтарэсы і перадыслакаваць свой палітычны капітал ва ўмовах кіраванай, а потым канкурэнтнай дэмакратыі.

Сцэнар эвалюцыйнай змены сістэмы пры захаванні бяспекі і інтарэсаў яе пратаганістаў тэарэтычна можа аформіцца ў пераходзе да «кіраванай дэмакратыі» паводле прынцыпу «гаміньданаўскай» мадэлі на Тайвані
(паступовае ператварэнне манапольнай уладнай эліты ў адну з канкуруючых) ці рэжыму «паўтарапартыйнай сістэмы» ў Японіі. Пры гэтым Беларусь набудзе вонкавыя атрыбуты дэмакратыі, але першыя тры-чатыры электаральныя цыклы існая ўлада ў нейкай новай інстытуцыйнай форме і, можа, з пэўнай зменай асобаў, не сустрэне вялікіх праблемаў з пераабраннем у канкурэнтнай барацьбе. У новай сістэме яшчэ пэўны час пануюць старыя актары, што забяспечваецца як праз кантроль за эканамічнымі рэсурсамі (напрыклад, праз механізмы кантраляванай прыватызацыі), так і праз стварэнне інстытутаў, якія гарантуюць інкарпарацыю і патранаж значнай часткі грамадства і асабліва яго сацыяльна актыўнага сегменту (такім інстытутам патранажу можа стаць «дамінуючая» кіроўная партыя). Адбываецца інкарпарацыя апазіцыі (якую ўлада, магчыма, сама і аформіць) у структуры новага рэжыму, пры тым што ідэалогія апазіцыі (акцэнт на дэмакратыю і правы чалавека) адаптуецца як дамінуючая. У рамках такога сцэнару дзяржава збольшага «выходзіць» з эканомікі, дапускаючы туды рынкавыя сілы і даючы магчымасці для самаарганізацыі.

Кантраляваная трансфармацыя, аднак, вымагае некалькіх умоваў.

• Палітычнай волі і гатоўнасці да грунтоўных пераменаў, што вельмі цяжка здабыць, маючы на ўвазе звычку ўладных элітаў да безапазіцыйнага асяроддзя.

• Новага пункту апоры ў грамадстве, новай паноўнай сацыяльнай кааліцыі ў будучай сістэме.

• Змястоўнага праекту эканамічных і сацыяльных пераўтварэнняў і новай практычнай ідэалогіі, якая б забяспечвала глебу для інкарпарацыі былых апанентаў і легітымізавала б новы курс.

• Будаўніцтва інстытутаў, якія б аформілі правілы гульні ва ўмовах спачатку «кіраванай», а потым і сапраўднай дэмакратыі. Гутарка ідзе перш за ўсё пра фармаванне партыйнай сістэмы, а на першапачатковым этапе — стварэння кіроўнай партыі, якая б забяспечвала інтарэсы лукашэнкаўскай эліты.

Палітычная воля для кантраляванай трансфармацыі можа з’явіцца толькі тады, калі стане немагчымым простае прыстасаванне сістэмы да новых часоў.

Ці не ёсць усе гэтыя разважанні летуценніцтвам? У прынцыпе, мая задача, калі я сядаў пісаць гэты артыкул, з гэтага складалася — паразважаць над тым, што падаецца немагчымым: пра магчымасці эвалюцыі сістэмы, якая, здавалася б, генетычна не здольная на эвалюцыю. Але глыбінныя змены, якія адбываюцца і ў Беларусі, і ў наваколлі, прымушаюць да асэнсавання, здавалася б, бясспрэчных пастулатаў.

Калі стала зразумела, што лукашэнкаўская Беларусь здольная мяняцца, то чаму яна не здольная памяняцца глыбока і радыкальна? На сённяшні дзень не відаць, што сістэма здольная згенераваць амбітны праект пераменаў, акрэслены ў дадзеным аналізе. Але ўжо сёння можна спрагназаваць, што калі магчымасці адаптацыі і карэкцыі будуць вычарпаныя, гэты праект раней ці пазней з’явіцца.

Тыя, хто робіць стаўку акурат на дыялог як сродак дамагчыся пераменаў, мусяць быць гатовыя да таго, што падобны сцэнар давядзецца распрацоўваць ці абмяркоўваць.

Тыя, хто дагэтуль спадзяецца на рэвалюцыю і бунты прыніжаных і пакрыўджаных, мусяць нарэшце ўсвядоміць, што перамены, якія пойдуць іншым шляхам, пакінуць іх назаўжды на ўзбочыне палітычных працэсаў. Нарэшце, тыя, хто спадзяецца заставацца ля ўлады бестэрмінова, не могуць ужо не разумець, што любы сцэнар трансфармацыі ці нават мадэрнізацыі краіны прывядзе ўрэшце да стану, калі палітычныя перамены будуць непазбежныя.
Так што пра магчымасці сумеснага кіравання гэтымі працэсамі не лішне было б задумацца ўжо цяпер.

* * *

Віталь Сіліцкі — палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах11

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць