Выбары-202044

У Астрашыцкім Гарадку, дзе вучыўся Коля, упэўнена перамагла Ціханоўская ФОТЫ

Астрашыцкі Гарадок — аграгарадок пад Мінскам, у якім жыве каля 2500 чалавек. Ён вядомы за кошт двух фактараў — тут ёсць рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі і ў мясцовай школе вучыўся дзевяць гадоў яго малодшы сын Коля.

У сельсавеце — а гэта літаральна 100 метраў ад школы Колі — падчас выбараў працавалі два ўчасткі. Якія атрымаліся вынікі галасавання?

Участак №80

  • Ціханоўская — 480 (55,7%)
  • Лукашэнка — 280 (32,5%)
  • Супраць усіх — 56 (6,5%)
  • Агулам прагаласавала 862 чалавекі, з іх датэрмінова — 115 (13,3%), дома — 103 (11,9%).

Участак №81

  • Ціханоўская — 680 (48,7%)
  • Лукашэнка — 432 (30,9%)
  • Супраць усіх — 215 (15,4%)
  • Агулам прагаласавала 1396 чалавек, з іх датэрмінова — 180 (12,9%), дома — 122 (8,7%).

Пэўныя дзівосы ў галасаванні ёсць. 

Па-першае, гіганцкая доля ахвотных прагаласаваць дома. Члены камісіі са скрыняй ходзяць па хатах у суправаджэнні міліцыі ў фінальны дзень галасавання, звычайна пасля абеду. Абысці больш за 100 адрасоў, асабліва ў сельскай мясцовасці, фізічна немагчыма.

Па-другое, на двух участках дзіўным чынам адрозніваецца колькасць тых, хто прагаласаваў супраць усіх. Участкі дэмаграфічна падобныя, у абодва ўваходзіць шэраг вуліц Астрашыцкага Гарадка, а таксама некаторыя з суседніх вёсак — Мар’яліва, Ключнікі, Селішча. Тым не менш на адным участку такіх набралася 6,5%, а на другім — 15,4%.

Аднак абедзве камісіі ў выніку зафіксавалі перамогу Святланы Ціханоўскай. Калі аб’яднаць вынікі галасавання на двух участках, атрымаецца, што апазіцыйная кандыдатка атрымала 51,4% і перамагала адразу ў першым туры.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць