Сёння ў Эканамічным судзе — разгляд справы аб пазбаўленні Tut.by статуса СМІ
Сёння а 10.00 у Эканамічным судзе Мінска пачнецца разгляд пазова Міністэрства інфармацыі аб пазбаўленні партала Tut.by статуса СМІ.
Tut.by і цяпер яго не мае: ад 1 кастрычніка партал па рашэнні Мінінфармацыі быў на 3 месяцы пазбаўлены статусу сеткавага выдання. Фармальнай падставай для гэтага сталі чатыры папярэджанні, атрыманыя Tut.by ад міністэрства за час пасля выбараў.
Рэгістрацыя інтэрнэт-сайтаў у якасці сеткавых выданняў у Беларусі мае добраахвотны характар. Статус СМІ дае некаторыя перавагі: магчымасць на законных падставах прысутнічаць у раёнах узброеных канфліктаў або надзвычайных сітуацый, на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю.
Каментары