Грамадства

У грамадстве адбываліся паслядоўныя змены, якія вялі да падзення рэйтынгу Лукашэнкі, — сацыёлаг Коршунаў

Былы дырэктар Інстытуту сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў ў інтэрв'ю Радыё Свабода тлумачыць, якія кардынальныя сацыяльныя зрухі прывялі да масавага пратэснага руху, расказвае, як улада адарвалася ад грамадзтва, і заяўляе, што «ўсё перадвызначана, такі рэжым ня можа існаваць доўга».

— З 22 жніўня 2018 году па 18 верасьня 2020-га вы працавалі дырэктарам Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі. Нагадайце, чаму вы ўжо там не працуеце, чаму так адбылося?

— Нічога арыгінальнага — адна з тых гісторыяў, якіх цяпер шмат. Мне проста прапанавалі сысьці за маю грамадзянскую пазыцыю.

— Але калі б вам не «прапанавалі» — то вы б і цяпер маглі б заставацца на гэтай працы і на гэтай пасадзе?

— Цяжка адказаць. Калі ты займаеш пасаду ў дзяржаўнай установе — ты ў нейкіх рамках. І з часам гэтыя рамкі пачынаюць ціснуць настолькі, што ўжо лягчэй бязь іх. І таму, калі запытацца ў мяне, ці хацеў бы цяпер быць там, дзе я быў — мой адказ «не». Напэўна, у цяперашніх абставінах у Беларусі гэта ўжо немагчыма.

— Хачу, каб вы пралілі сьвятло на адну загадку. У чэрвені ў незалежнай прэсе зьявілася лічба 24 працэнты — гэта ўзровень даверу да Аляксандра Лукашэнкі па Менску, паводле апытаньня Інстытуту сацыялёгіі. Але гэтыя лічбы заўсёды былі «не для прэсы». Чаму яны тады пратачыліся ў прэсу? Гэта было нечым сьвядомым грамадзянскім крокам?

— Гэтыя дадзеныя нехта скінуў журналісту «Нашай Нівы» Гарбацэвічу. Але я ўпэўнены, што гэта пратачылася ня з нашага інстытуту.

— Але вы тады публічна пацьвердзілі сапраўднасьць гэтай лічбы.

— Так. Дарэчы, я цяпер заўсёды кажу, што тое, што было да выбараў — цяпер ужо не прынцыпова. Бо тое, што адбывалася ў Беларусі 9—12 жніўня, яно зьмяніла ўсё. Я так лічу.

— Вы так лічыце, але ў розных дыскусіях нярэдка ідуць спасылкі на тое, што невядома, колькі атрымаў Лукашэнка на выбарах, адны кажуць пра 20 працэнтаў, іншыя пра 80 (афіцыйныя дадзеныя ЦВК). І на сёньня мы маем толькі апытаньне Chatham House, паводле якога 9 жніўня за Ціханоўскую прагаласавалі 52,2%, за Лукашэнку — 20,6%. Зыходзячы з усіх папярэдніх дасьледаваньняў, на вашую думку, гэта блізка да ісьціны?

— Я лічу, што такое вельмі магчыма. Зусім не выключаю, што былі менавіта такія лічбы. Але зноў-такі — разважаць можна, але спраўдзіць нейкія дакладныя лічбы фактычна немагчыма.

— Многія людзі задаюцца пытаньнем: ці жыве Аляксандар Лукашэнка ў нейкай інфармацыйнай бурбалцы, і менавіта ў гэтым прычына многіх ягоных неадэкватных заяваў і дзеяньняў? Ці ён усё ведае і разумее, мае поўную інфармацыю, але ігнаруе яе і дзейнічае дзеля сваіх уласных інтарэсаў?

— Па-мойму, больш імаверны першы варыянт, ня ўся інфармацыя да яго даходзіць.

Я пісаў пра тое, што цягам доўгага часу назіраўся адрыў уладнай вэртыкалі ад грамадзтва. Каналаў зваротнай сувязі фактычна няма. Калі зьнішчалася незалежная сацыялёгія, то з гледзішча інтарэсаў улады гэта яшчэ можна было зразумець — кантроль над інфармацыйнай прасторай і гэтак далей. Але калі ў 2018 годзе расфармавалі інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта, адной з задачаў якога было забесьпячэньне закрытымі сацыялягічнымі дадзенымі, — гэта быў моцны паказчык.

— Ваш Інстытут сацыялёгіі даваў «наверх» лічбы ня толькі нейкіх абстрактных сьветапоглядных зьменаў, але і канкрэтныя лічбы даверу да ўлады. Зь якога моманту пачало назірацца пасьлядоўнае падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі? Ці прадстаўнікі ўлады маглі палічыць, што гэта толькі хвалі, уверх-уніз, якія былі і раней?

— Тут даволі цікавы фэномэн. Я яго назіраў, але ня мог спрагназаваць, ува што гэта выльецца. Глядзіце, у 2018—19 гадах на пытаньні пра ацэнку грамадзка-палітычнай сытуацыі даволі вялікі працэнт апытаных, да паловы (а гэта вельмі шмат), альбо адмаўляліся адказваць, альбо давалі варыянт «не магу адказаць». У той час я ня ведаў, як гэта інтэрпрэтаваць. Цяпер я разумею, што гэта была пазыцыя дыстанцыяваньня ад улады. Людзі адрывалі сябе ад уладнай вэртыкалі.

А потым здарыўся COVID, і людзі ўбачылі, што і ўлада пачала сама дыстанцыявацца ад людзей. Улада як бы сказала — «ёсьць вашыя праблемы, а мы займаемся сваімі справамі». Гэта адзін з тых прынцыповых момантаў, які і прывёў да пратэснага выбуху.

— Якія яшчэ зьмены ў сьветапоглядзе беларусаў, у іхнім стаўленьні да сацыяльных і палітычных тэмаў можна было зафіксаваць за апошнія гады?

— Гэта пытаньне на цэлую навуковую канфэрэнцыю. Але паспрабую тэзісна абазначыць найбольш важкія рэчы.

Па-першае, гэта вельмі значнае паскарэньне працэсаў сацыяльнай дынамікі. Дыгіталізацыя жыцьця, вялікія зьмены ў эканоміцы. Істотна і даволі хутка вырас сэктар прыватнага бізнэсу. І ён будаваўся не па заходніх лякалах, бо рос у вельмі спэцыфічных беларускіх умовах, — таму атрымаўся вельмі моцным. Розныя эканамісты даюць ад 50 да 60 працэнтаў ВУП, якія дае прыватны бізнэс. Гэта азначае вялікія зрухі ў мэнтальным, каштоўнасным сэнсе. Зьяўляецца вялікая колькасьць людзей, якія самі вырашаюць, што рабіць, бяруць на сябе адказнасьць. Зьмянілася і стаўленьне большасьці беларусаў да прыватнага бізнэсу, цяпер праца ў прыватніка лічыцца больш надзейнай і грашавітай. Бізнэсмэн, прыватнік — гэта ня той, хто высмоктвае зь людзей, але той, хто дае працоўныя месцы.

Па-другое, вялікая трансфармацыя інфармацыйнай прасторы. Напрыканцы 2019 году ўпершыню значнасьць інтэрнэту для ўсяго грамадзтва перавысіла значнасьць тэлебачаньня. Для моладзі гэта было даўно, для людзей сярэдняга ўзросту — гадоў 5 таму, але цяпер гэта стала фактам для ўсяго грамадзтва. Зьявілася культура сеткавай камунікацыі.

Зьмяняецца сыстэма сацыяльных стандартаў — што раней было «нармальна», цяпер таго ўжо мала. І апэляцыі ўлады да 90-х ужо не працуюць.

Я гэта ўсё да таго, што яшчэ да COVID’у ў большасьці людзей было адчуваньне, што цяперашнія сацыяльныя ўмовы ўжо не працуюць. Той пінжак сацыяльнай дзяржавы, які прапанавала дзяржава, ужо стаў грамадзтву зацесны. А COVID паказаў, што ўлада ня надта падтрымлівае нават тое, што было.

— Ці можна сацыялягічна ўявіць, як выглядае беларускае грамадзтва на цяперашні момант, праз 3 месяцы пасьля дня галасаваньня?

— Пра лічбы, вядома, цяжка казаць. Усё настолькі дынамічна, што тыдзень ад тыдня можа адрозьнівацца даволі моцна. Але калі паглядзець на тое, якія крокі робіць амаль кожная карпаратыўная супольнасьць, пачынаючы ад мэдыкаў, студэнтаў, рабочых, музыкаў і сканчаючы пэнсіянэрамі — то можна казаць, што падтрымка Лукашэнкі калі і засталася, то вельмі дыспэрсная, размытая. Калі казаць пра сацыяльна-прафэсійныя групы, то па-за межамі сілавікоў і вэртыкалі ўлады знайсьці такую масавую падтрымку ў іншых групах вельмі цяжка.

— Якой можа быць разьвязка гэтай беларускай сытуацыі, калі ўлада фактычна ператварылася ў хунту, абапіраецца толькі на штыкі сілавікоў і чыноўнікаў? Як гістарычна выглядае лёс такіх рэжымаў?

— Трываласьць такіх рэжымаў забясьпечваецца зьнешняй дапамогай альбо багатымі прыроднымі рэсурсамі. У Беларусі такіх бясконцых карысных выкапняў няма. Таму, як мне падаецца — усё перадвызначана. Такі рэжым ня можа існаваць доўга. Усё пытаньне ў часе, у тым, колькі яму засталося.

Каментары

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім3

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе2

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак23

Белчыгунка абвясціла зніжкі да 40%. Але трэба купіць квіток у апошні момант

Як аўтакаміс падманвае пры продажы машыны са Штатаў2

Жанчына крала адзенне ў мінскім ГЦ і прадавала ў іншай краіне2

На рэйсах Гродна — Мінск замест маршрутак з'явіліся вялікія аўтобусы3

У школе ў Пецярбургу павесілі фатаграфіі ўдзельнікаў Рускага добраахвотніцкага корпусу з надпісам «героі Расіі»10

Расія зноў стварае абменны фонд: грамадзяніна ЗША асудзілі на 15 гадоў за «збор даных для сістэмы генетычнага скрынінгу»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім3

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →