Каранік распавёў пра цяжкасці другой хвалі кавіду: Бестурботныя паводзіны, знаёмствы і чаяванні ў дварах
Па словах былога міністра аховы здароўя, а цяпер кіраўніка Гродзеншчыны, людзі расслабіліся і не выконваюць элементарныя меры бяспекі. Адна з цяжкасцяў другой хвалі інфекцыі — нядбайныя паводзіны. Пра гэта заявіў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, піша БелТА.

«Калі вясной адзначаўся часта неабгрунтаваны, які мяжуе з панікай, страх, то цяпер людзі расслабіліся. Не выконваюцца элементарныя меры бяспекі, сацыяльнага дыстанцыявання», — сказаў губернатар.
«На гэтым фоне здзіўляюць заклікі збірацца ў дварах, знаёміцца, піць чай, удзельнічаць у масавых мерапрыемствах. Выходзіць на нейкія маршы заклікаюць і пажылых людзей», — пералічыў Каранік.
-
Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»
-
Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер
-
Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня
Каментары