Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў 22 жніўня, выказаўся наконт магчымасці памілавання і вызвалення палітвязняў.

«Хочаце паўтары або дзве тысячы, як яны там лічаць? Забірайце да сябе, вязіце іх туды. Разлічваць на тое, што мы бандытаў выпусцім, якія палілі, узрывалі, а яны гэта прызнаюць, не варта. Мы іх выпусцім, а яны зноў супраць нас будуць вайну весці? Тут мяне грамадства не падтрымае», — заявіў ён у размове з кітайскімі журналістамі.
Лукашэнка зноў гаворыць пра тэарэтычна магчымае вызваленне людзей, але з умовай іх выезду з Беларусі.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары