Грамадства

Тлумачым, што не так са зваротам «2500 спартсменаў» у падтрымку Лукашэнкі

Вялікі шум нарабіў калектыўны зварот спартсменаў у падтрымку кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Арганізатары сцвярджаюць, што пад ім падпісалася аж 2500 чалавек.

Справа ў тым, што адразу пасля выбараў з’явіўся ліст спартсменаў, якія выступалі за новыя выбары без Лукашэнкі, а таксама за спыненне гвалту і расследаванне ўсіх фактаў збіцця людзей. Яго падпісала больш за 1000 чалавек, у тым ліку сапраўды знакавыя спартсмены: фрыстайлісты Казека, Гуськова, Раманоўская, баскетбалісткі Леўчанка, Куль і Сныціна, футбалісты Туміловіч, Штанюк, Хамутоўскі, плыўчыха Герасіменя, лёгкаатлет Краўчанка і многія іншыя. Ніхто іх не падбіў да гэтага, усё ішло знутры ад саміх спартсменаў, якія не мірыліся з той несправядлівасцю, што бачылі на свае вочы.

Цяпер жа ўлада адказала сваім лістом. Паспрабуем патлумачыць, чаму з дадзенай ініцыятывай не ўсё гладка.

Танкіст Уладзімір Базанаў, які незразумела чаму кіруе Беларускай федэрацяй футбола, у лісце падпісаны як «кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы»

Хто падпісаў з вядомых?

Першым у спісе ідзе алімпійскі чэмпіён па веславанні Аляксандр Масейкаў. Праўда, чамусьці не пазначана, што гэты чалавек з’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай Прамысловай акрузе. Проста так у парламент у нас ніхто не трапляе.

Падпісалася славутая вяслярка Кацярына Карстэн, якая доўгі час жыла ў Нямеччыне. Штурхальніца ядра Яніна Карольчык-Правалінская, яна калісьці была тварам «Советской Белоруссии», а пасля яе злавілі на ўжыванні допінгу. На допінгу лавілі і кідальніка молата Івана Ціхана, які цяпер узначальвае федэрацыю лёгкай атлетыкі. Пасля выбараў Лукашэнка ставіў Ціхана ў прыклад іншым спартсменам, якія яму «здрадзілі».

Сярод падпісантаў ёсць тытулаваныя ў мінулым Аляксандр Мядзведзь (вольная барацьба), Эліна Зверава (кіданне дыску), гандбалісты Андрэй Барбашынскі і Аляксандр Каршакевіч.

Шмат хто здзівіўся ўбачыць подпіс алімпійскага чэмпіёна ў фрыстайле Антона Кушніра — гэта ў той момант, калі настаўнік фрыстайлістаў Мікалай Казека, а таксама амаль уся зборная выступае супраць гвалту і за новыя выбары.

Апроч яго, з сучасных вядомых спартсменаў удалося рэкрутаваць тэнісістку Арыну Сабаленку і батуціста Уладзіслава Ганчарова. Не так і шмат.

Што з футбалістамі?

Самае вядомае прозвішча ў спісе — гэта былы паўабаронца зборнай Беларусі Уладзімір Карыцька, які цяпер працуе пры Беларускай федэрацыі футбола. Больш ніякіх значных прозвішчаў там няма. Ёсць яшчэ бюракраты з федэрацыі — напрыклад, Юрый Вяргейчык. А вось кіраўнік АБФФ танкіст Уладзімір Базанаў падпісаўся як «кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы».

Некалькі футбалістаў, якія аказаліся ў спісе, рашуча адмаўляюць, што нешта падпісвалі. Напрыклад, абаронца магілёўскага «Дняпра» Ілля Удодаў у размове з карэспандэнтам «НН» сказаў, што пачуў пра зварот ад брата, які ўстурбаваны пазваніў яму ранкам. Яшчэ адзін «дняпровец» Яўген Елізаранка ў размове з «Трыбунай» таксама кляўся, што нічога не падпісваў.

Усё тая ж «Трыбуна» высветліла, што зварот з просьбай падпісацца прыйшоў ва ўсе футбольныя клубы краіны. Але фактычна паўсюль іх паслалі. Базанаў нібыта асабіста званіў у БАТЭ, але ніякіх вынікаў так і не дабіўся.

Што хакеісты?

Вядома, што аўтограф пакінуў сябра Лукашэнкі, трэнер нацыянальнай зборнай Міхаіл Захараў. Неблагія ў мінулым гульцы Андрэй Кавалёў і Яўген Есаўлаў. Нібыта ёсць у спісе былы гулец НХЛ Канстанцін Кальцоў, якога апошнім часам часта бачаць з Арынай Сабаленкай, але знайсці яго імя не атрымалася.

Няма подпісаў дзейных гульцоў мінскага «Дынама», флагмана нашага хакея. Затое амаль у поўным складзе з’явіліся подпісы гульцоў ХК «Ліда» і ХК «Брэста». Прычым нават непаўналетніх. З непаўналетнімі — гэта не адзінкавая гісторыя. Тое самае адбылося з маладымі баскетбалісткамі з Гродна. Здаецца, ніхто нават не спрабаваў забіваць сабе галаву верыфікацыяй.

Сказаць, што хакеісты падпісаліся масава, таксама зусім не выпадае.

Якія віды спорту прадстаўлены найбольш?

Напрыклад, мастацкая гімнастыка. Там ёсць прызёрка алімпійскіх гульняў Ксенія Санковіч, медалістка чэмпіянатаў свету Кацярына Галкіна і многія іншыя. Шмат аўтографаў ад спартсменаў, якія выступаюць у датацыйных ад дзяржавы відах спорту, але ніякімі поспехамі пахваліцца не могуць зусім. Гэта і шорт-трэк, і воднае пола, і горныя лыжы. Мабыць, не ўсе нават ведаюць, што ў Беларусі нехта на прафесійнай аснове займаецца гэтым.

Што яшчэ з анекдатычнага?

Чыноўнікі Светлагорскага райвыканкама ўспомнілі ўсе віды спорту, якімі, мабыць, калісьці займаліся ў дзяцінстве ці юнацтве, каб і іх прозвішча свяціліся ў гэтым спісе. Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Артур Стралец падпісаўся «футбалістам», а начальнік аддзела эканомікі Уладзіслаў Патапенка — «тэнісістам».

Ну і ўвогуле ахайнасці ў гэтым спісе асабліва няма. Скажам, нехта Іван Бабко падпісаны «футбалістам», але ў тлумачэннях ідзе, што ён прызёр чэмпіянату Беларусі па грэка-рымскай барацьбе.Ці «вяслярка» Таццяна Сабалеўская — прызёрка чэмпіянату БССР па лёгкай атлетыцы. І такіх прыкладаў дзясяткі.

Бацькі і дзеці

Мы ўжо пісалі, што ў спісе з’явілася Валянціна Шчэрба, мама шасціразовага алімпійскага чэмпіёна ў спартыўнай гімнастыцы Віталя Шчэрбы. Валянціна Мікалаеўна шмат каго шакавала сваімі прызнаннямі, што «раніцай і вечарам» моліцца на партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Сам Віталь прыняў рашэнне заставацца «па-за палітыкай».

Глядзі таксама: 73-гадовая мама Віталя Шчэрбы падпісала зварот спартсменаў: Я малюся на партрэт Лукашэнкі ранкам і вечарам

Ёсць у спісе скакун у вышыню Максім Недасекаў, а да яго далучыліся тата і мама, якія таксама калісьці займаліся лёгкай атлетыкай.

Відавочна, што ліст стваралі на хуткую руку. Галоўным для стваральнікаў была масавасаць, а не вывераныя звесткі ці сапраўднасць подпісаў. Шмат каго запісвалі проста за кампанію, нават не ставячы ў вядомасць. Трэція падпісваюцца, перажываючы за працу. Многія спартсмены адмаўляюцца каментаваць свой «выбар», як батуціст Уладзіслаў Ганчароў. Мабыць, думаюць, што «ўсе і так усё разумеюць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску хацелі выселіць прытулак для сабак, але яго ўратавалі людзі1

БДМУ ўпершыню ўключылі ў сусветны рэйтынг універсітэтаў2

У Івацэвіцкім раёне знайшлі незвычайны каралавы грыб1

У Іркуцкай вобласці лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы. Цяпер горад на вушах17

Талібы купляюць у Беларусі зброю і дроны. Пасярэднічае Індыя, згоду дала Расія — Afghanistan International15

Дацкі брэнд абутку ECCO у Беларусі фактычна спыніў працу. Але пэўнасці няма3

Штучны інтэлект расшыфраваў ліст Напалеона, які заставаўся загадкай 217 гадоў4

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць