фотаблог Юліі Дарашкевіч3434

Дождж, вясёлка, Bela Music

Першы фестываль «Bela Music-2009» вытрымаў выпрабаванне кепскім надвор’ем: больш за тысячу гледачоў, не спалохаўшыся дажджу, сабраліся паслухаць беларускую музыку на вольным паветры.

Відэа Яраслава Сцешыка

Першы фестываль «Bela Music-2009» вытрымаў выпрабаванне кепскім надвор’ем: больш за тысячу гледачоў, не спалохаўшыся дажджу, сабраліся паслухаць беларускую музыку на вольным паветры.

Першая навала дажджу прыйшлася на заканчэнне выступу «Гарадзкіх». «Хлопцы, плашчык не пазычыце? — звярнуўся хтосьці са змакрэлых гледачоў да шэрагу захутаных у плашчы-накідкі міліцыянтаў. — Прыходзь да нас служыць, то выдадуць», — адказаў адзін з ахоўнікаў парадку. Непадалёку ягоныя калегі павялі дзвюх нецвярозых дзяўчат – на фэсце было строга з алкаголем, яшчэ на ўваходзе ў гукаўзмацняльнік папярэджвалі, што нецвярозых пускаць на тэрыторыю фестывалю не будуць. Тых, каго не адсачылі на ўваходзе, выводзілі за турнікеты пазней. Увогуле, відавочна «разагрэтых» гледачоў амаль не было, і гэта не магло не радаваць вока.

Каля сцэны тым часам сабралася больш за тысячу чалавек. Шмат хто наракаў на прагноз надвор’я, пра абяцанае штармавое папярэджанне, якое многіх прымусіла адмовіцца ад жадання паехаць у «Баравую». На сцэну выйшлі «ДзеціДзяцей». Разам з Ганнай Хітрык заззяла сонейка. Гук быў на ўзроўні, чым карысталіся аматары халявы, якія пазбіраліся за агароджай. Сцэна была афомленая празрыстым экранам і бягучым радком.

«Дзяцей» змянілі бацькі, калі не сказаць дзяды айчыннага року – на сцэну выйшлі ўдзельнікі праекту «RASTOP POWER TRIО» — Аляксандр Растопчын, Аляксей Казлоўскі ды Андрэй Філатаў. Усіх траіх яднае супраца ў «Сузор’і». Растопчын і Казлоўскі зараз жывуць у ЗША.

У баку ад сцэны праз агароджу перамаўляўся з прыхільнікамі свайго таленту сёлетні ўдзельнік «Еўрабачання» Пятро Ялфімаў. «Глядзі, сёння не ў белых штанах» — усміхаліся гледачы.

Выхад Ялфімава сустрэлі досыць прыязна, хоць без асобных выгукаў не абышлося. Пасля першай песні над натоўпам з’явіўся самаробны плакат «Спяваеш ах**на», нехта выгукнуў: «Усё, нясіце Пецю крылы!»

Сапраўдныя танцы пачаліся з выхадам на сцэну Кулінковіча і ягонай банды. З першымі акордамі «Прыйшоў наш час» побач са сцэнай разам з маладымі людзьмі пачала таньчыць нават пара сталага веку. Аляксандр Кулінковіч здзейсніў «выхад у народ», чым выклікаў захапленне публікі і прымусіў напружыцца асалавелых ад гуку спецназаўцаў. А з заходняга кірунку тым часам насоўваўся чарговы фронт. «Мы выклікалі буру!» — выгукнуў Кулінковіч, вызваляючы месца аднаму з арганізатараў фэсту Алегу Хаменку. «Палац» зайграў пад даволі моцны ўжо дождж. Над натоўпам разгарнуліся парасоны. Алег Хаменка папрасіў людзей пацярпець ды прысвяціў песню «Маці» памяці Алега Янкоўскага. Але перажыванні Хаменкі наконт дажджу апынуліся марнымі, наадварот, ён нібыта канчаткова разняволіў людзей і пачаліся ўсеагульныя танцы. А падвойная вясёлка, што неўзабаве заззяла над аэрадромам, нават суворых міліцыянтаў прымусіла ўсміхацца з дзіцячай непасрэднасцю. Пра«грукатала кола» і на сцэну выйшлі «Без білета». Частка народу пайшла сагрэцца гарбатай, каля сцэны актывізаваліся фанаты гурта з постэрамі.

Гарбату з астылымі шашлыкамі падавалі цётачкі ў чырвона-зялёных кепках і гэта разам з расейскай мовай з боку сцэны стварала досыць дзіўнаватае адчуванне, што знаходзішся ты на якім чарговым свяце горада. Ажно не: вось непадалёк праходзіць аналітык Віталь Сіліцкі, за суседнім столікам сядзіць моладзь БНФ, нехта дзеліцца ўражаннем, што даўно не бачыў у Беларусі на адной сцэне столькі «забароненых» гуртоў.

«На сцэне гралі «Без білета», а зараз выйдзе «Крама»!» — паведаміў Віталік Артыст. «Мы б праспявалі «Падае дождж», але гэта было б здзекам», — зжаліўся над збольшага абсохлай публікай Ігар Варашкевіч. «Сонца ў вочы, вецер у твар» — неслася са сцэны, а сонца ўжо хавалася ў чарговую хмару, што напаўзала з захаду. З першымі акордамі «J:Морс» на выхад з пляцоўкі пацягнуліся ручайкі людзей. Але без удзячнай публікі Ўладзімір Пугач з калегамі не застаўся. «Дзе цябе носіць, я толькі на «Морсаў» сюды і прыехала!» — сварылася дзяўчына на сваю сяброўку, якая забавілася каля намётаў з гарбатай.

«А класна, што быў дождж — паддаў жарсці сёння», —
падзяліўся хтосьці з гледачоў у спецыяльным аўтобусе, што вёз стомленую публіку за станцыі метро «Усход».

Каментары34

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі27

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнет

«Пуцін ужо пачаў Трэцюю сусветную». Зяленскі пра перамір'е, выбары і саступкі Расіі4

«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна7

Дактары раяць не захапляцца частым выкарыстаннем бервушаў1

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына25

У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы6

Расійская амбасада ў Карэі вывесіла банер «Победа будет за нами»8

Прэзідэнт Літвы трапіў у бальніцу8

«Хачу быць такой жа ў старасці!» 87‑гадовая пенсіянерка скарыла сацсеткі сваёй формай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі27

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць