Грамадства

«Любоў да дачкі дае сілы трымацца». Ігар Лосік галадае ўжо 21 дзень

Адміністратар тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансер-кансультант беларускай службы «Радыё Свабода» Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі 193 дні. Яго галадоўка працягваецца ўжо 21 дзень. Такім чынам Ігар пратэстуе супраць новых абвінавачванняў у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, паведамляе «Радыё Свабода».

4 студзеня Ігара ў СІЗА Жодзіна наведаў адвакат Дзмітрый Лепрэтар.

«Ігар пачуваецца здавальняюча. На сур’ёзныя праблемы са здароўем пакуль не скардзіцца. Кажа, што спыняць галадоўку пакуль не мае намеру. Такім чынам ён выказвае сваю нязгоду з тым, што адбываецца. Яму рабілі медыцынскі агляд, яшчэ перад Новым годам. Узялі кроў на аналізы. Перыядычна яму мераюць ціск і тэмпературу. Спрабуюць сачыць за яго здароўем, станам».

Ігар Лосік таксама перадаў з-за кратаў невялікае паведамленне. 4 студзеня спаўняецца два гады яго дачцэ Паўліне.

«Сёння Дзень нараджэння маёй дачкі, — піша Ігар. — Ёй споўнілася два гадкі. Але яна будзе святкаваць яго без таты. На жаль, аб’яўленне «Году адзінства» ніяк не паўплывала на раз'яднанне нашай сям’і.

Першыя словы, першыя малюнкі… Колькі ўсяго я ўжо прапусціў! І колькі яшчэ магу прапусціць, калі ў гэты час міністры простым тэкстам на нарадзе прызнаюцца ў фабрыкацыі крымінальных спраў. Але менавіта любоў да дачкі дае мне зараз сілы трымацца. Дый доктар у турме запэўнівае, што галаданне нават карысна. Значыць, будзем працягваць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»10

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»10

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць