Эканоміка

Шырокая грашовая маса ў Беларусі за снежань вырасла на 2,9%

Шырокая грашовая маса, якая ўключае наяўныя грошы ў звароце, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 студзеня склала Br50,8 млрд.

Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў звароце, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 студзеня склала Br50,8 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 снежня на 2,9%, паведамляе БелТА са спасылкай на звесткі Нацыянальнага банка.

Аб'ём наяўных грошай у звароце за снежань вырас да Br4,124 млрд (на 2,7%).

Пераводныя дэпазіты выраслі на 9,2% да Br6,159 млрд. Пры гэтым пераводныя дэпазіты фізічных асоб павялічыліся на 7,8% і склалі на 1 студзеня Br2,845 млрд, дэпазіты юрыдычных асоб выраслі на 10,5% да Br3,313 млрд.

Грашовая маса ў нацыянальным вызначэнні склалася на ўзроўні Br19,464 млрд, павялічыўшыся за снежань на 5,9%.

Аб'ём каштоўных папер, выпушчаных банкамі (па-за банкаўскім зваротам) у нацыянальнай валюце, за снежань зменшыўся да Br1,352 млрд (на 7%).

Рублёвая грашовая маса павялічылася за мінулы месяц на 4,9% і на 1 студзеня склала Br20,375 млрд.

Дэпазіты ў замежнай валюце выраслі на 1,5% да Br28,375 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў30

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

Міністр спорту заклікаў УЕФА дазволіць зборнай Беларусі гуляць дома, як Ізраілю. Але Ізраіль дома пакуль не гуляе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў30

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць