Грамадства22

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

Паміж курсамі лячэння 80‑гадовы іерарх актыўна працягвае душпастырскія візіты і не ўпускае магчымасці прапаведаваць згодна з самымі актуальнымі выклікамі часу.

Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч паказвае надзвычайны прыклад супрацьстаяння цяжкай хваробе, якую ён перажывае апошнія гады, і таго, як у жыцці чалавека можа дзейнічаць Бог, піша katolik.life.

Болей за год таму, у сакавіку 2025 года, паведамлялася, што ў шаноўнага іерарха выявілі метастазы ў лёгкіх, якія ўзніклі з-за меланомы, таму ён вымушаны пачаць курс хіміятэрапіі. З таго часу тэма здароўя самага паважанага каталіцкага іерарха Беларусі не ўздымалася ў публічнай прасторы, сам арцыбіскуп таксама амаль не расказваў пра свой стан.

Аказалася, увесь гэты час ён вядзе ціхую барацьбу з цяжкай хваробай. Як даведаліся вернікі, 80‑гадовы іерарх дагэтуль працягвае хіміятэрапію. А ў перапынку паміж курсамі лячэння не спыняе актыўную душпастырскую дзейнасць.

Толькі ў апошнія дні ён здзейсніў візіты ў розныя куткі Беларусі — Альковічы, Лядск, Лельчыцы.

Болей за тое, стан здароўя Яго эксцэленцыі, паводле дасведчаных вернікаў, стабільна паляпшаецца. Медычныя абследаванні дэманструюць пазітыўную дынаміку: новых метастаз не выяўлена, ракавая пухліна зменшылася. Хіміятэрапію 80‑гадовы іерарх працягвае, хаця спачатку меркавалася, што курс можа доўжыцца да аднаго года, але пераносіць яе добра.

Такі стан рэчаў вернікі лічаць сапраўдным цудам, дзякуюць за гэта Богу і працягваюць малітву за шаноўнага іерарха.

Таксама вернікам вядома, што ў прыватных размовах арцыбіскуп падкрэслівае, што гатовы служыць Касцёлу столькі, колькі Бог дазволіць.

Падчас сваіх душпастырскіх візітаў іерарх, сапраўдны духоўны і маральны аўтарытэт беларускіх католікаў, не ўпускае магчымасці прапаведаваць згодна з самымі актуальнымі выклікамі часу для грамадства.

Напрыклад, 14 мая ў парафіі ў Чыжоўцы ён засяродзіў увагу прысутных на тым, што ў апошнія часы ўсё часцей выкарыстоўваецца штучны інтэлект. З аднаго боку, ён вельмі дапамагае, але з іншага — неэтычнае выкарыстанне яго вядзе да новых пагроз: «Мы забываемся, што прычына ўсіх крызісаў крыецца ў маральным крызісе, у якім пагразла чалавецтва. А маральны крызіс распачынаецца з прыняцця спакус злога духа».

Ён адзначыў, што чалавек усё часцей жыве так, як быццам Бог не існуе, замест духоўных каштоўнасцей выбірае свецкія і імкнецца дастасаваць Божы закон да духу свецкасці, змяняючы яго: «Але Божы закон дадзены нам не для таго, каб мы яго змянялі, але каб ён змяняў нас».

Арцыбіскуп дадаў, звяртаючыся да кандыдатаў на канфірмацыю: «У гімне да Духа Святога мы спяваем: «Прыйдзі і аднаві воблік зямлі». Воблік зямлі фарміруем мы, а не прышэльцы з космасу. Наш свет будзе такім, якімі мы з’яўляемся. Таму яго ўдасканаленне неабходна распачынаць ад нас саміх».

На думку арцыпастыра, сучаснае чалавецтва заражанае вірусам дактрынальнага плюралізму (існуе шмат вучэнняў і кожнае з іх прымальнае), што праяўляецца ў абыякавасці ў маральных справах. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца шматлікія праблемы: крызіс сям’і, амаральныя паводзіны, незахаванне Божага права, парнаграфія, эгаізм, геданізм, наркаманія, алкагалізм, фальшыва зразуметая свабода без адказнасці.

Ён назваў гэта «хваляй антыхрысціянскай і антыдухоўнай рэвалюцыі».

Акрамя гэтага, арцыбіскуп Тадэвуш падкрэсліў, што вялікай пагрозай з’яўляюцца таксама розныя ўзброеныя канфлікты, якія Папа Францішак называў «Трэцяй сусветнай вайной у фрагментарнай форме». У сукупнасці ўсе гэты канфлікты могуць набыць глабальны характар, папярэдзіў іерарх і акцэнтаваў, што фацімскія аб’яўленні не страцілі сваёй актуальнасці і заклікаюць і сёння да малітвы і вяртання:

«Праз больш чым стагоддзе пасля аб’яўленняў Марыя паказвае нам шлях, якога мы павінны прытрымлівацца ў нашым жыцці. Не ведаючы дарогі, мы не дасягнём мэты нашага падарожжа. Дзякуючы фацімскім аб’яўленням Бог і сёння заклікае нас да мабілізацыі духоўных сіл на барацьбу са злом».

Каментары2

  • нечытало
    17.05.2026
    Мад.-ам
    пералічыце гэтаму фашаму святому грошы на
  • Як пачуваецца
    17.05.2026
    як пачуваецца ягоная сямЎя?

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам11

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым займаецца Аліна Харысава пасля гучнага скандалу з КДБ і якія высновы зрабіла са сваёй прыкрай гісторыі?40

Дэмарш перад матчам ЛЧ: некаторыя гульцы румынскага клуба адмовіліся падаваць руку футбалістам «МЛ Віцебск»10

Збеглы папугай тыдзень вандраваў пад Мінскам, сілкаваўся часнаком, але вярнуўся1

Сусветны крызіс фертыльнасці: 54 мільёны жанчын не могуць зацяжараць10

Застаўся толькі месяц, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

У Жлобіне — аварыя, горад часткова застаўся без вады2

Чарговая атака БПЛА на Расію — гараць дзве нафтабазы, у Таганрогскім заліве пашкоджаны танкеры

ЗША пачалі новую хвалю ўдараў па Іране пасля заяў Трампа пра завяршэнне перамір’я2

Як выглядаюць капсулы для выжывання падчас войнаў і стыхійных бедстваў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам11

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць