Аўтобус на аўтастанцыі ў Чавусах сам паехаў і задавіў пажылую пару
Кіроўца пайшоў адзначаць маршрутны ліст, не заглушыўшы рухавіка.

Калі аўтобус прыехаў на аўтастанцыю Чавусы — гэта райцэнтр у Магілёўскай вобласці — яго кіроўца зачыніў дзверы і пайшоў да будынка станцыі.
У нейкі момант аўтобус пачаў каціцца ў бок гандлёвых павільёнаў. А там акурат ішлі муж і жонка (70 і 66 гадоў). Яны загінулі.
Кіроўца аўтобуса спрабаваў прадухіліць яго рух, але не паспеў. Аўтобус сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем і толькі тады спыніўся.
Кіроўца патлумачыў следчым, што пайшоў у будынак аўтавакзала адзначыць пуцявы ліст, не заглушыўшы рухавіка. Вядома, што кіроўцу 41 год. За гібель людзей яму будзе пагражаць пазбаўленне волі.
-
Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай
-
У цэнтры Мінска матацыкліст жорстка ўрэзаўся ў аўто — ажно пераляцеў машыну ВІДЭА
-
У Мюнхене беларус, украінец і немец у масках і са зброяй абрабавалі мінака. Ужо праз восем хвілін іх арыштавалі
Каментары