Грамадства

«Брата катавалі на Акрэсціна, мне было сорамна, што я нашу форму»: звольнілі са службы прынцыповага ідэолага-памежніка са Смаргоні

Яўген Траян — старшы лейтэнант памежных войскаў, старшы афіцэр аддзела ідэалагічнай работы вучэбнага цэнтра інстытута памежнай службы ў Смаргоні. Восемь з паловай год ён аддаў службе (з улікам вучобы), перад тым як яго звольнілі за «невыкананне ўмоваў кантракта», па факце — за пазіцыю. 

Яўген Траян у цэнтры

«Мне мая работа да жніўня прыносіла задавальненне, я ведаў, што я дапамагаю людзям, быў такім вайсковым івэнт-менеджарам: з аднаго боку адказваў за прапаганду, ідэалогію, інфармаванне людзей пра службу, краіну і тое, што ад іх патрабуецца, з іншага арганізоўваў святы, культурныя мерапрыемствы, сплавы. Хіба што перад выбарамі адмовіўся расказваць пра Бабарыку і Ціханоўскага — гэта стаў рабіць мой начальнік», — кажа Яўген. 

Як «надзейнага», яго ўзялі назіральнікам на выбары, дзе ён звярнуў увагу на завышэнні яўкі. 

«Быў скандал, выклікалі майго начальніка, потым мне трэба было тэрмінова з'ездзіць у Мінск, я вяртаюся — на маім назіральніцкім месцы ўжо сядзіць мясцовы дэпутат. Пры гэтым на рабоце вырашылі, што я ездзіў кансультавацца з апазіцыяй ці яшчэ некім», — кажа Яўген. 

А вось гісторыя наступных падзей і выніковага звальнення: 

«Мая сяброўка — Вольга Будай, адна з актыўных жыхарак Смаргоні. Мне пачало казаць начальства, што я, маўляў, не з тымі сябрую, трэба неяк спыняць камунікацыю, але сяброў не выбіраюць. Дзе работа, а дзе сяброўства? 

Чаплялі мяне за лайкі пад допісамі «Радыё Свабода», чыталі мае перапіскі УКантакце і Instagram прынамсі. 

Але пасля жніўня служыць мне ўжо стала некамфортна. У ходзе гэтых падзей пацярпелі многія сваякі маіх салдат, бацькі.

Напрыклад, на вядомым фота, дзе на газоне ляжыць чалавек, а над ім з выцягнутымі рукамі спецназавец, дык чалавек на зямлі — дзядзька нашага салдата. Ён наўпрост спытаў у мяне — а што я пра гэта думаю? А што мне сказаць апроч таго, што так быць не павінна, што гэта незаконна, што гэта бязмежжа? Людзі не могуць абараніць свае правы законнымі шляхамі, а на іх кідаюць войскі. 

Пра такі мой адказ, адказ ідэолага, стала вядома кіраўніцтву. 

Але і мае ўласныя сваякі пацярпелі. Мой стрыечны брат быў на Акрэсціна чатыры дні.

Адна справа, калі ты бачыш нейкія відэа, другая — калі перад табой сіні родны чалавек, стогне, не можа падняцца і кажа, што ён яшчэ лёгка аддзелаўся. У мяне былі слёзы на вачах, што не хапіла мужнасці выйсці абараніць яго. 

Сорамна было сесці побач з ім, бо я нашу форму, а ён пацярпеў ад людзей у форме. 

Мяне пачалі дзёргаць да начальства. Начальнік мой сказаў: «У мяне двое дзяцей, яны вучацца на платным, не звальняй мяне, калі ласка». 

Вядома, з сябрамі я працягваў кантактаваць, на недзяржаўныя медыі як быў падпісаны, так і працягваў быць падпісаны. 

І з часам, калі ўсё пачало супакойвацца, пачаліся рэпрэсіі. Не толькі ў дачыненні да мяне аднаго, але і да іншых супрацоўнікаў. 

Я адчуваў, што ідзе да майго звальнення: пачалі абвяшчаць спагнанні. За ўсю службу ніводнага не было, толькі заахвочванні, а тут пачалося.

І вось 6 студзеня выклікалі ў Мінск, была жорсткая размова ў інстытуце, маўляў, Траяна будзем звальняць, што б ні рабіў, выдалі папярэджанне аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Ставілі такія задачы, якія я не мог выканаць, падрыхтаваць загад, які ніколі не рабіў… Набегла пяць спагнанняў — склікалі камісію на звальненне. 

Падчас яе яшчэ дыялог такі быў: вось, прайшло ўжо некалькі месяцаў, ты па-ранейшаму лічыш, што было няправільна зроблена ў жніўні? Ды канечне, я так лічу! 

«Значыць, будзем па розныя бакі барыкад, я буду абараняць свой народ», — мне адказвае афіцэр адзін. Я ў шоку: а што гэта, у нас ужо два нейкія народы з'явілася? Нязгодная большасць — гэта не беларусы? 

У выніку мяне звольнілі, налічаць, відаць, 39 тысяч штрафу за вучобу ў інстытуце, рахунак яшчэ не прыходзіў. Буду выплочваць, будзе цяжка, нават калі па тысячы ў месяц аддаваць — гэта тры гады. 

Сыходзіў я са слязамі на вачах, нехта мяне падтрымліваў: і салдаты, і афіцэры. Мае назіранні — большасці абыякава, хто ва ўладзе, ёсць частка спачуваючых невялікая, і яшчэ меншая частка тых, хто гэта ўсё падтрымлівае. 

Пра курсантаў нічога не магу сказаць. Яны жывуць у закрытым калектыве, мала што ведаюць. У той час як нехта з іх галасаваў за Ціханоўскую, іншыя ўдзельнічалі ў падзеях на вуліцах — адзін злавіў у твар цагліну і страціў зубы, гэта таксама няправільна, я лічу, я супраць любога гвалту». 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі10

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі3

На трасе пад Лагойскам прычэп лесавоза прабіў агароджу моста і ўпаў на дарогу

«Вам няма куды людзей дзяваць». Лукашэнка натхняў узбекаў засяляць апусцелую Магілёўшчыну17

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА30

«Думка, што непадалёку нешта ўзарвалі, трывожыць». Беларусы, якія жывуць у Расіі, расказалі пра цяперашнюю атмасферу там5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі10

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць