Свет33

Трамп расказаў, ці будзе падпісваць законапраект супраць Расіі, прыняцця якога дабіваўся Ліндсі Грэм

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ірака Алі аз-Зейдзі заявіў, што не выключае магчымасці падпісаць законапраект аб узмацненні санкцый супраць Расіі. Ён згадаў, што такую ініцыятыву актыўна падтрымліваў нядаўна памерлы сенатар Ліндсі Грэм.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Трамп таксама адзначыў, што ў законапраект могуць быць уключаны дадатковыя санкцыі супраць Ірана і групоўкі «Хезбала».

Акрамя гэтага, амерыканскі прэзідэнт пракаментаваў смерць Ліндсі Грэма. Ён сказаў, што не бачыць прыкмет наўмысных дзеянняў і лічыць, што наяўныя тэорыі змовы не маюць дастатковых падстаў.

Як раней паведамлялі амерыканскія СМІ са спасылкай на прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША, Белы дом гатовы падтрымаць прыняцце двухпартыйнага законапраекта аб новых санкцыях супраць Расіі. Не выключаецца, што пасля смерці сенатара дакумент могуць разгледзець нават хутчэй.

Лідар рэспубліканскай большасці ў Сенаце Джон Тун паведаміў, што праца над законапраектам працягваецца і шанцы на яго прыняцце застаюцца высокімі. Пры гэтым пакуль невядома, хто будзе адказваць за далейшае прасоўванне дакумента.

У выпадку прыняцця закона Трамп атрымае магчымасць увесці высокія мыты на імпарт з краін, якія закупляюць расійскую нафту, уран і прыродны газ. Паводле ацэнак, такія меры могуць узмацніць эканамічны ціск на Расію.

Каментары3

  • не подпишет
    14.07.2026
    Не подпишет, он жить хочет и жизнь любит, как и жизнь с большими деньгами...
    Иначе, отправится к Линдси...
  • Красноў
    14.07.2026
    Якая разніца, нават кплі ппдпішу, то нічоша не зменіцца. Але я не падпішу. Я салпаее лаяльны і руку кармяшсую ня ўкушу.
  • Янка
    15.07.2026
    Хачу - падпішу. Хачу - не падпішу. А нават калі і падпішу - то нічого выконваць не абавязаны. Вось гэткую спадчыну пакуінуў Грэм. Які ірваў на грудзях кашулю, маўляў які ён ёсць праўкраінскім, але адначасова галасаваў супраць дапамогі Ўкраіне. Для цынічнага і двутварнага Грэма заўсёды было галоўным заставацца любым коштам ва ўладзе, а ўсё астатнее было не больш чым піярам.

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку14

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць