Грамадства

Дыстрыб'ютар Liqui Moly у Беларусі разарваў кантракт з брэндам

На сайце кампаніі ОБК, якая з'яўляецца прадстаўніком брэнда Liqui Moly у Беларусі, з'явілася заява аб спыненні працы са знакамітай маркай. Прычынай стала адмова Liqui Moly у спонсарстве ЧС па хакеі ў выпадку, калі б ён прайшоў у Мінску, піша Tut.by.

Кампанія ОБК Стандарт заявіла, што разрывае кантракт з брэндам Liqui Moly, хоць для яе гэта няпростае і цяжкае рашэнне.

«… Як вам вядома, наш пастаўшчык — кампанія Liqui Moly — 17 студзеня заявіла пра адмову ў спонсарстве ЧС па хакеі ў выпадку яго правядзення ў Мінску. Гэта палітызаваная заява камерцыйнай арганізацыі робіць немагчымым наша далейшае супрацоўніцтва па цалкам відавочных для ўсіх прычынах. Наша задача — забяспечыць нашага спажыўца якасным прадуктам у самыя кароткія тэрміны і захаваць працоўныя месцы нашых супрацоўнікаў (калег, персаналу). У нашай кампаніі няма мэты і амбіцый уносіць раскол у сэрцы нашых кліентаў. Нам патрэбна стабільная эканоміка і задаволены нашай працай кліент.

Якасныя прадукты Liqui Moly заваявалі сэрцы беларускіх спажыўцоў, але мы не хочам настройваць супраць сябе тых з нашых кліентаў, якія катэгарычна не згодныя з выказанай Liqui Moly пазіцыяй у дачыненні да чэмпіянату свету па хакеі ў Рэспубліцы Беларусь. На жаль, мы вымушаныя спыніць пастаўкі гэтага прадукту ў Беларусь. З цяжкім сэрцам разрываем гэты кантракт!» — заявілі ў кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект «Чын Чын Чэнэл»4

Расія распрацавала сістэму РЭБ коштам $1,5 мільёна, здольную глушыць сігнал Starlink на плошчы 20 квадратных кіламетраў5

«Непрымальныя і глыбока трывожныя словы». МЗС Ізраіля выдала пратэст у сувязі з выказваннямі Лукашэнкі26

Вялікабрытанія прызначыла новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп заклікаў Пуціна заключыць здзелку7

Суд у Германіі прызнаў Google адказным за фэйкавую інфармацыю, згенераваную штучным інтэлектам1

Яраслаў Чарнагор пра інтэрв'ю Лукашэнкі: Уважліва слухаем, але абсалютна не давяраем яго словам1

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?15

На возеры пад Полацкам знайшлі цела вядомага ўролага Генадзя Шчатко4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі1

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць