Грамадства

У Чэрвені мужчыну пакаралі вялікім штрафам за чырвоную паласу на прыпынку

У судзе Чэрвеньскага раёна 29 студзеня разглядалася крымінальная справа, заведзеная супраць Віктара Лагуціна па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса. Лагуціна абвінавацілі ў тым, што намаляваў на прыпынку паласу чырвонага колеру, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў суддзя Анатоль Чаркоўскі. Пракурор — Васіль Вярбіцкі.

Згодна з абвінавачваннем, Віктар Лагуцін пятага снежня 2020 года намаляваў чырвоную паласу на прыпынку ў вёсцы ў Чэрвеньскім раёне, што «істотна знізіла эстэтычныя каштоўнасці прыпынку». Матэрыяльная шкода, нанесеная дзеяннямі Лагуціна, была ацэнена ў 8 рублёў 84 капейкі.

Віктар віну цалкам прызнаў, таму суд прайшоў вельмі хутка — усяго за 25 хвілін. Да суда абвінавачаны знаходзіўся на волі.

Пракурор запрасіў пакараць Лагуціна штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1450 рублёў).

У выніку суддзя Чаркоўскі вынес такі прысуд, як і прасіў пракурор: 50 базавых велічынь штрафу (1450 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі14

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Птушак амаль усіх з'елі». Лісы тэрарызуюць вёску пад самым Мінскам1

Як цяпер выглядае апусцелая мінская «Пясочніца» ФОТЫ4

У Лодзі паляк напаў на паляка, бо думаў, што ён украінец31

Саліст расійскага рок-гурта выказаўся на канцэрце супраць вайны. Яго адправілі лячыцца7

Беларуска будавала ў Расіі кватэру, але фармальна аформіла іпатэку на стрыечную сястру. І засталася ля разбітага карыта5

Трамп перадумаў збіраць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў6

«Белавія» карэктуе расклад праз абмежаванні на палёты ў Расіі1

На запраўцы ў Баранавічах паставілі скульптуру савецкай «каралевы бензакалонкі» ФОТЫ13

Прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі» яшчэ дзве арганізацыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі14

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць