Свет

Акцыі супраць Пуціна ў Расіі: цэнтр Масквы перакрыты, больш за 4000 затрыманых па ўсёй краіне

На акцыі супраць карупцыі і за Навальнага выйшлі тысячы людзей па ўсёй Расіі.

Мітынг у Томску, дзе атруцілі Навальнага. Фота Дыяны Барашкавай, meduza.io

Першыя акцыі пачаліся ў Сібіры і на Далёкім Усходзе Расіі. Каля тысячы людзей выйшла ў Новасібірску і Іркуцку. На цэнтральнай плошчы Якуцка некалькі дзясяткаў пратэстоўцаў сабраліся нават у саракаградусны мароз. Ва Уладзівастоку паліцыя выціснула людзей з цэнтра, і яны зладзілі карагод на лёдзе Амурскага заліва. Да іх высунуўся катэр на паветранай падушцы з паліцэйскімі, але заглух побач з пратэстоўцамі, паведамляе «Медуза».

Затрыманні праходзяць у Краснаярску, Барнауле, Новасібірску. Затрыманыя 13 чалавек у цэнтры Хабараўска. Усяго па Расіі затрыманыя ўжо больш за 500 чалавек.

У Маскве і Санкт-Пецярбургу выйшлі сотні людзей, ідуць масавыя затрыманні.

Паліцыя перакрыла для пешаходаў цэнтральныя вуліцы Масквы і закрыла на ўваход і выхад сем станцый метро.

Акрамя таго, у нядзелю ў цэнтры Масквы будуць зачыненыя кавярні, рэстараны і крамы. Нельга будзе купіць алкаголь і напоі ў шкляной тары з 09:00 да 23:00.

Каля адміністрацыйных будынкаў выстаўленыя агароджы.

Каманда Навальнага анансавала акцыі ў 142 гарадах Расіі.

Аляксея Навальнага затрымалі 17 студзеня ў аэрапорце Шарамеццева, калі ён вярнуўся ў Расію з Нямеччыны, дзе лячыўся пасля атручвання рэчывам з групы «Навічок». 

Навальнага затрымалі на патрабаванне Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП), якая настойвае на тым, каб яму замянілі ўмоўны тэрмін па справе «Іў Рашэ» (тры з паловай гады) на рэальны. Пасяджэнне суда па заяве ФСВП прызначылі на 2 лютага.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне12

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць