Грамадства99

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе

Віталь Паўлоўскі не разумее, як так выйшла, што яму бестэрмінова забаранілі ўязджаць у Расію. І просіць парады, як вярнуцца ў Маскву — бо там ужо ўсё яго жыццё.

Баец Віталь Паўлоўскі. Тут і далей фота з яго інстаграма

Пяць гадоў таму Віталь Паўлоўскі — баец з Полацка — паехаў скараць Маскву. У адным з інтэрв’ю распавядаў, што тады апошнія грошы патраціў, каб паўдзельнічаць у баях лігі «Наша справа» — нават на арэнду жылля ў расійскай сталіцы ўжо не хапала.

Спачатку хлопец выступаў у ММА, але папулярным стаў у поп-ММА (забаўляльная версія баявых адзінаборстваў). Цяпер ён упэўнена кажа, што шмат чаго дасягнуў.

Але нешта пайшло не так. Нядаўна Віталь распавёў у сацыяльных сетках, што не змог вернуцца ў Маскву пасля адпачынку.

Беларускі баец Віталь Паўлоўскі ў Тайландзе

Летась баец на паўгода паляцеў зімаваць у Тайланд. Сюрпрызы пачаліся ў маскоўскім аэрапорце па вяртанні:

— Я вельмі доўга праходзіў пашпартны кантроль. Мне сказалі, патрэбна дадатковая праверка. І прыкладна праз гадзіну чакання мне выносяць паперку з пастановай ад ФСБ, што мне забаронены ўезд у Расійскую Федэрацыю бестэрмінова. Без тлумачэння прычыны. Я не ведаю, што я зрабіў. Нічога не сказалі, не растлумачылі.

Віталь сцвярджае, што пасля гэтага яго яшчэ каля сутак трымалі ў аэрапорце. А потым прапанавалі два варыянты: або вярнуцца ў Тайланд, або ляцець на радзіму. Баец выбраў другое і сам набыў квіток.

— Я сказаў, што палячу ў Мінск. Мяне нікуды не пускалі, усюды суправаджалі. Забралі пашпарт. Задавалі шмат пытанняў. Па прылёце ў Мінск мяне сустрэлі памежнікі з аўтаматамі. Пашпарт мне не аддавалі.

Але пасля невялікай праверкі Віталя ўсё ж адпусцілі.

— Я не ведаю, што я зрабіў такога ў Расіі, што мне забаранілі ўезд бестэрмінова. Я падаў афіцыйную заяву, але адказу няма ўжо больш за месяц.

Цяпер ён звяртаецца па дапамогу і просіць парад.

— Я пацан з Беларусі, які прыляцеў у Маскву і шмат чаго дасягнуў. У мяне пабудавана там усё жыццё…

Віталь прызнаецца ў любові да Масквы і кажа, што вельмі хоча туды вярнуцца, бо менавіта там бачыць сваю будучыню. Дадае, што пасля публікацыі гісторыі ў сацсетках яму напісала шмат людзей, якія трапілі ў аналагічную сітуацыю.

Каментары9

  • Никит
    30.05.2026
    Ехать в Таиланд с женщиной это как в Тулу с самоваром
  • Ян
    30.05.2026
    Там у яго ўсё жыццё…
    Во дзе доў…. Скажы дзякуй што не атрымаў пашпарт рф, так бы ўжо пайшоў штурмаваць пасадку як гарматнае мяса.
  • Пазыўны Пілот
    30.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць