Свет

Чаму менавіта Ізраіль атрымаў найбольш вакцын ад кавіду першым? Цікавая схема і яе вынікі

Ізраіль — сусветны лідар у вакцынацыі насельніцтва супраць кавіду. Усё таму, што Ізраіль пагадзіўся плаціць за вакцыну нашмат больш. І да таго ж краіна збірае і перадае каштоўныя звесткі са свайго вопыту вакцынацыі распрацоўшчыкам BioNTech-Pfizer. Апошнія вынікі даюць нагоду для аптымізму.

Фота Depositphotos.com

Масавая вакцынацыя ў Ізраілі пачалася 20 снежня. Ужо больш за 3,67 мільёна жыхароў атрымалі першую дозу вакцыны, што складае 40% насельніцтва. А сярод старэйшых за 60 вакцыну атрымалі ўжо больш за 80%, паведамляе DW.

Для параўнання: у Беларусі пакуль вакцынавалі толькі медыкаў — і першай дозай. Дый у краінах Еўрасаюза доля вакцынаваных не перавышае яшчэ 5—10%.

Праграма вакцынацыі Ізраіля ўжо дае эфект: колькасць выпадкаў заражэння значна знізілася, асабліва сярод людзей, старэйшых за 60. У гэтай узроставай групе ўжо назіраецца на 56% менш выпадкаў захворвання, на 42% менш шпіталізацый і на 35% менш смерцяў ад кавіду.

Той факт, што краіна з дзевяцімільённым насельніцтвам здолела забяспечыць жыхароў такой вялікай колькасцю вакцын, звязаны з пэўнымі ўмовамі, прапісанымі ў кантракце з вытворцамі вакцыны.

Згодна з пагадненнем, Ізраіль за адну дозу вакцыны плаціць значна больш, чым ЕС (каля 23 даляраў, ЕС — 12 даляраў). Акрамя гэтага, урад Ізраіля ўзяў на сябе адказнасць за бяспеку вакцыны, у той час як ЕС настойвае на тым, каб адказнасць за вакцыну несла кампанія BioNTech-Pfizer.

Да таго ж Ізраіль згадзіўся штотыдзень прадастаўляць вытворцам звесткі наконт вакцынацыі, сярод якіх колькасць выпадкаў заражэння і колькасць вакцынаваных, а таксама пол і ўзрост пацыентаў. Усе гэтыя звесткі, якія з’яўляюцца важнай інфармацыяй для фармацэўтычных кампаній, цяпер перадаюцца Pfizer ананімна.

Кампанія Pfizer, у сваю чаргу, на такіх умовах пагадзілася забяспечваць Ізраіль вакцынамі да таго часу, пакуль не будзе прышчэплена 95% насельніцтва краіны.

Медыцынская страхавая ізраільская кампанія Maccabi апублікавала звесткі, якія пацвярджаюць, што эфектыўнасць вакцыны складае мінімум 93%, што супадае з лабараторнымі дадзенымі. З 523 тысяч прышчэпленых застрахаваных кліентаў кампаніі заразіліся толькі 544 чалавекі. З 628 тысяч непрышчэпленых кліентаў Maccabi за той жа перыяд заразіліся 18 425.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць