Улада77

Прызначаны наступнік Паўлава

Аляксандр Лукашэнка прызначыў першым намеснікам старшыні гарвыканкаму і выканаўцам абавязкаў кіраўніка гораду Мікалая Ладуцьку. Міхаіл Паўлаў вызвалены ад займанай пасады.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў першым намеснікам старшыні гарвыканкаму і выканаўцам абавязкаў кіраўніка гораду Мікалая Ладуцьку.

Міхаіл Паўлаў вызвалены ад займанай пасады.

Мікалай Ладуцька нарадзіўся ў 1959 годзе, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, па спецыяльнасці «інжынер‑будаўнік». Пачынаў працаваць у будаўнічым упраўленні №256 МАПІД «Мінскжылбуд». Быў першым намеснікам сакратара Фрунзенскага райкому ЛКСМБ, намеснікам загадчыка аддзелу камсамольскіх арганізацый ЦК ЛКСМБ, інструктарам арганізацыйнага аддзелу Фрунзенскага райкаму КПБ.

З 1990 па 2003 — начальнік вытворча‑тэхнічнага аддзелу будаўнічага упраўлення №256 МАПІД «Мінскжылбуд», начальнік аддзелу на прадпрыемстве, начальнік будаўнічага ўпраўлення №101 адкрытага акцыянернага таварыства МАПІД. У 2003 годзе быў прызначаны дырэктарам камунальнага унітарнага прадпрыемства «УКС Мінгарвыканкаму».

У 2006 годзе Мікалай Ладуцька ўзначаліў Фрунзенскі раён сталіцы, а літаральна праз год быў пераведзены ў намеснікі да старшыні Мінгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву.

З паведамленняў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў не было вядома, што Лукашэнка вызваліў з пасады старшыні Мінгарвыканкаму Міхаіла Паўлава. Тым не менш, гэта ўвайшло ў рэпартажы тэлевізійнікаў.

«Міхаіл Якаўлевіч трапіў у цяжкую сітуацыю. Дзякуй Богу, што ўсё нармалізавалася. Ён сябе адчувае някепска. Але давайце гаварыць шчыра, што на Паўлаве мы не можам ездзіць пастаянна. Ён някепска адпрацаваў у Мінску, і будзе працаваць на іншым месцы. Мной прынятае рашэнне аб яго вызваленні і пераводзе на іншую працу»
, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка адзначыў, што сёння пытанне аб новым кіраўніку Мінска ўсё яшчэ адкрытае. Па ягоных словах, існуе некалькі кандыдатур, але з іх прызначэннямі пакуль ніхто спяшаецца.

Сталічны кіраўнік ад пачатку красавіка не знаходзіцца на сваёй пасадзе. Два месяцы таму Паўлаву была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Пасля хірургічнага ўмяшальніцтва старшыня Мінгарвыканкаму з’ехаў на рэабілітацыю ў Германію.

Таксама намеснікамі кіраўніка Мінгарвыканкаму прызначаныя Аляксандр Барысенка і Андрэй Ясючэня.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць