Здарэнні

У Мінску п'яны на каршэрынгавым аўто ўцякаў ад ДАІ, знёс дарожны знак і ўрэзаўся ў дрэва

У мінулую суботу на вуліцы Кіжаватава ўвагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў каршэрынгавы аўтамабіль «Кіа». Машына рухалася няўпэўнена, піша прэс-служба ДАІ Мінска..

Інспектары падалі кіроўцу знак спыніцца, але ён яго праігнараваў, працягнуў рух і павярнуў на вуліцу Брылеўскую.

Экіпаж ДАІ пачаў пераслед. Каля дома №46 кіроўца не даў рады кіраванню, збіў дарожны знак і ўрэзаўся ў дрэва. Аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Аказалася, што кіроўца «Кіа» ў момант здарэння знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. У выдыханым парушальнікам паветры было два праміле алкаголю.

Ад 1 сакавіка стала больш жорсткім пакаранне ў дачыненні да нецвярозых кіроўцаў. Цяпер, калі ў выдыханым паветры ад 0,3 да 0,8 праміле алкаголю, кіроўцу пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 100 базавых велічынь і пазбаўленне права кіравання тэрмінам на 3 гады. Калі звыш 0,8 праміле — штраф будзе ўжо складаць 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 5 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік23

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зорную Іспанію ў матчы супраць сціплага Каба-Вэрдэ спыніў 40‑гадовы брамнік па мянушцы «Бабуля». Вось што пра яго вядома2

У праліве Ла-Манш рускі вайсковы карабель уступіў у канфлікт з брытанскай яхтай9

У беларускія крамы завезлі міні-кукурузу з Кітая1

Палякі на мяжы з Беларуссю, выклікаючы сваіх ратавальнікаў, трапляюць да беларускіх2

У Аўстраліі афіцыйна заявілі пра пачатак Эль-Ніньё4

«Клон» малдаўскага журналіста з фэйкавымі дакументамі ўціраўся ў давер да беларусаў у Польшчы1

Казарцаў: Буду ў «Міратворцы» са Святланай Алексіевіч, Максам Каржом і Сяргеем Ціханоўскім49

У Мінску масава хварэюць каштаны. У чым прычыны і ці можна што з гэтым зрабіць?9

У Германіі ў адной са старых кніг неспадзявана знайшлі дарчы надпіс Альберта Эйнштэйна1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік23

Дзяцей-футбалістаў з Рэчыцы павезлі ў Геленджык па прыфрантавой вобласці Расіі. У аўтобус папаў беспілотнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць