Меркаванні

Шрайбман пра заяву МЗС і рэакцыю Макея: Ніхто знутры не асмеліцца сказаць, што калег заносіць на паваротах

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман у сваім тэлеграм-канале пракаментаваў заяву МЗС.

«Кагосьці шакаваў, кагосьці насмяшыў учорашні каментар МЗС на адрас ЗША. Старэйшы сын Уладзіміра Макея лепш за ўсё ацаніў змест тэксту «знарочыста хамаватае ўдальства ніколі не заменіць аргументацыю і стыль, а толькі падкрэсліць пасрэднасць».

Але тут ёсць узровень і глыбейшы, чым пачуццё гумару з адценнямі эфекту Данінга-Кругера. Справа яшчэ і ў тым, што ў сённяшняй атмасферы ўнутры дзяржапарату ўсе ведамствы павінны без перадышкі паказваць свой піянерскі запал. Тармазоў няма, ніхто не адважыцца знутры сказаць, што калегаў заносіць на паваротах — гэта прамы шлях да страты даверу.

Нават больш: правёў тыдзень-два, не паказаўшы сваю самаадданую гатоўнасць мачыць ворагаў — становішся падазроным. Упэўнены, што добрую палову недарэчных крымінальных спраў, арыштаў за няправільныя шкарпэткі і іншых войнаў з антысавецкім падполлем на карцінах у Гродне можна смела спісваць на гэта сацспаборніцтва.

Макей-старэйшы ўжо сёння заявіў, што адрасаты гэтай заявы не толькі за акіянам, але і бліжэй. Абсалютна згодны. Усе адрасаты, або нават адрасат, унутры краіны.

МЗС Беларусі прапануе ЗША падзяліць Аляску і называе амерыканскімі героямі Асанджа і Сноўдэна

«Сумна, што мае былыя калегі вымушаны мірыцца з сітуацыяй»: сын Макея раскрытыкаваў скандальную заяву

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць