Грамадства

Літоўскія мовазнаўцы вырашылі не мяняць назву Балтарусія на Беларусь

Назву Беларусі на літоўскай мове мяняць не трэба, такое рашэнне прыняла часовая палітычная падкамісія па мове пры Дзяржаўнай камісіі па літоўскай мове, паведамляе Delfi.

На мінулым тыдні падкамісія разгледзела просьбу Святланы Ціханоўскай замацаваць у якасці афіцыйнай назвы краіны ў літоўскай мове Belarusia. Было прынята рашэнне не мяняць назву.

«Назву Belarusia не варта ўхваляць, паколькі яна ўтворана не па правілах мовы», — сказана ў паведамленні.

Большая частка камісіі выказалася за тое, што ў выпадку неабходнасці можна разглядаць замену дзеючай назвы назвай Gudija (ад gudai).

Ціханоўская ў лісце да міністра прапаноўвала літоўскую назву Беларусі замяніць на больш блізкую форму, адзначаючы, што такое рашэнне Літвы выкажа павагу да суверэнітэту суседняй дзяржавы і «падтрымае моўную і культурную ідэнтычнасць беларусаў».

Цяпер у Літве дзейнічаюць дзве (традыцыйныя) назвы краіны: Baltarusija і Gudija.

Каментары

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?4

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?37

Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў2

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў2

«Ён не зломлены». Як успрыняў прысуд 64-гадовы святар з Валожына, асуджаны на 11 гадоў8

Мінтранс расказаў, калі можна адмовіцца ад аплаты за паездку на таксі

«Перагорнем старонку рознагалоссяў». Што абяцае Лукашэнка ў сваёй перадвыбарчай праграме44

Пашпарт Новай Беларусі пачнуць выдаваць з 26 студзеня. Што вядома і як атрымаць?155

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?4

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →