«Ветэран не ўтрымаўся і зрабіў некалькі стрэлаў з 122-мм гаўбіцы». У Брэсце дэсантнікі запрасілі на заняткі ўдзельніка Вялікай Айчыннай ФОТЫ
Напярэдадні святкавання 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне вайскоўцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прадэманстравалі ветэрану і даўняму сябру дэсантнага падраздзялення Канстанціну Круглікаву, як праходзяць заняткі па баявой падрыхтоўцы ў гаўбічнай артылерыйскай батарэі, на ўзбраенні якой ёсць 122-мм гаўбіца Д-30, паведамляе Мінабароны.
Канстанцін Максімавіч не абмежаваўся экскурсіяй і прыняў удзел у занятках.
Затым у тылавой зоне палігона дэсантнікі арганізавалі «салдацкі прывал»: пад песні ваенных гадоў і знакамітую дэсантную кашу ветэран распавёў салдатам пра падзеі Вялікай Айчыннай.
«Сёння я шмат чаго ўзяў для сябе, убачыў на свае вочы службу сучаснага беларускага гвардзейца-дэсантніка, якое ўзбраенне і тэхніка выкарыстоўваецца, усё стала нашмат больш магутным, больш надзейным, але я хацеў бы пажадаць, каб на нашай беларускай зямлі быў мір, а баявыя дзеянні салдаты адпрацоўвалі толькі ў навучальных класах і на палігонах», — сказаў Канстанцін Круглікаў.
Каментары