Больш за тысячу мусульман сабраліся на свята Ураза-Байрам у Мінску ФОТА
Сёння мусульмане ва ўсім свеце святкуюць Ураза-Байрам. Больш за тысячу вернікаў сабраліся ў мінскай саборнай мячэці, паведамляе «Радыё Свабода».

Ураза-Байрам (альбо Рамазан-Байрам) — свята заканчэння месяца Рамазан. Рамазан — месяц абавязковага для мусульман посту, калі яны павінны не есці ад світанку да захаду сонца.
Ураза-Байрам доўжыцца тры дні. Гэта другое па значнасці мусульманскае свята пасля Курбан-Байраму, дня ахвярапрынашэння.






Каментары