З 29 сакавіка ў Беларусі чарговы раз вырастуць цэны на бензін, паведамляе «Белнафтахім». Цэны на паліва на АЗС павысяцца на 2 капейкі за літр.

У выніку з 29 сакавіка, у залежнасці ад віду паліва, цэны складуць:
- на АІ-92-К5-Еўра — 2,40 рубля;
- на АІ-95-К5-Еўра — 2,50 рубля;
- на АІ-98-К5-Еўра — 2,72 рубля;
- на дызельнае паліва — 2,50 рубля.
Як раней анансаваў «Белнафтахім», павышаць цэны будуць з крокам па 2 капейкі на тыдзень, пачынаючы з 15 сакавіка. У выніку паліва падаражае на 16 капеек.
Каментары