Улада22

Лукашэнка: Беларусь ніколі не абяцала аддаць Расіі малочныя заводы

Пра гэта заявіў кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці.

Беларусь ніколі не заяўляла, што гатова аддаць расійскаму боку малочныя заводы ў абмен на крэдыты або на якіх‑небудзь іншых умовах.

Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Растоўскай вобласці Уладзімірам Чубам.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, увязванне выдачы крэдыту з прыватызацыяй беларускіх прадпрыемстваў расійскім капіталам — глупства і інсінуацыі.

Калі вы не хочаце даваць $500 млн., што ж, абыдземся без іх, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Але вы абяцалі. Беларускі бок, напрыклад, свята выконвае свае абяцанні».

«Я ніколі не абяцаў, што ўзамен на нешта аддам 17 малакаперапрацоўчых заводаў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я нават Мядзведзеву з крыўдай сказаў: хіба можна такія ўмовы ставіць.

Маўляў, вось вы на рынак пастаўляеце сваю прадукцыю, аддайце нам свае заводы. Але ж мы, беларусы, самі гэтыя заводы мадэрнізавалі, і гэтыя прадпрыемствы сёння акцыяніраваны і знаходзяцца фактычна ў прыватных руках, у вытворцы».

«Крэдыты мы атрымалі абсалютна не звязаныя з нейкімі ўмовамі аб прыватызацыі заводаў.
Расійскія крэдыты для нас больш дарагія, чым крэдыты МВФ. Нам паабяцалі $2 млрд., а $500 млн., кажуць, не аддадзім. Навошта тады абяцалі?» — абурыўся Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што нядаўна ў яго адбылася размова з прадстаўнікамі расійскага і беларускага капіталу, які працуе ў беларускай нафтаперапрацоўчай галіне. І тады ён прапанаваў, каб правілы гульні на нафтавым рынку выпрацоўвалі не ўрадавыя чыноўнікі, а прадстаўнікі кампаній, якія сядуць за адзін стол з урадам.

Гэта прапанова беларускага лідэра была прынята бізнес‑коламі, а крыху пазней у расійскіх СМІ прайшлі заявы, што, маўляў, Лукашэнка складае спіс пастаўшчыкоў і гэта яшчэ адзін удар па Расіі. «Акрамя таго, я прапанаваў па прыватызацыі НПЗ: калі вы хочаце весці прыватызацыю нафтаперапрацоўчага комплексу, я гатовы абмяркоўваць гэту тэму з тымі, хто ўжо даўно працуе ў гэтай сферы.

Я ім паабяцаў: давайце тры гады папрацуем так, як вы думаеце працаваць на прыватызаваным прадпрыемстве. Калі з вашага боку ўсё будзе нармальна і такія пазіцыі вас задаволяць, то праз тры гады будзем займацца прыватызацыяй таго або іншага завода.

Але давайце тры гады папрацуем, каб мы ўбачылі, як гэта будзе, таму што пытанне для Беларусі вельмі вострае», — расказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Усе згадзіліся. Потым чыноўнікі гавораць: Расіі не выгадна. Што тут нявыгаднага?» — дадаў кіраўнік дзяржавы.

БЕЛТА

Каментары2

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць