Свет

У Расіі думаюць замяніць працу мігрантаў працай зняволеных

Міністэрства юстыцыі РФ вядзе перамовы з буйнымі інвестарамі аб стварэнні ў Расіі цэнтраў папраўчых работ з колькасцю працаўладкаваных зняволеных ад 1 тыс. чалавек. Пра гэта ў панядзелак паведаміў журналістам міністр юстыцыі РФ Канстанцін Чуйчэнка, піша ТАСС.

«Мы праводзім перамовы з бізнэсам, заключаем пагадненні, актыўна працуем над гэтым. І ў найбліжэйшых планах у нас — падняць колькасць папраўчых цэнтраў і месцаў. Ідэя аб замяшчэнні працы мігрантаў, мне здаецца, яна правільная, таму што можна ствараць папраўчыя цэнтры на буйных будоўлях, буйных аб'ектах. <…> Нам вельмі цікавыя буйныя інвестыцыйныя праекты, дзе колькасць асоб, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ, будзе складаць 1 тыс. і больш чалавек», — сказаў Чуйчэнка.

Як падкрэсліў кіраўнік Мінюста РФ, у Расіі пакуль створана 8 тыс. працоўных месцаў, куды б маглі працаўладкавацца зняволеныя. Пры гэтым у калоніях знаходзяцца 180 тыс. чалавек, якія маюць права адбываць пакаранне на папраўчых работах.

«Адпаведна, мы не можам у поўнай меры рэалізаваць права людзей на замену пазбаўлення волі на папраўчыя работы, хоць гэта сацыяльна значная і цікавая рэч, таму што людзі тым самым не адрываюцца ад грамадства, яны атрымліваюць заработную плату, могуць выконваць свае абавязацельствы, якія выцякаюць з рашэнняў судоў. Ну і гэта мае важнае эканамічнае значэнне», — падкрэсліў міністр.

Раней арганізаваць на буйных аб'ектах папраўчыя цэнтры для асуджаных, якія маюць права на прымусовыя работы, прапанаваў дырэктар Федэральнай службы выканання пакаранняў Аляксандр Калашнікаў. Паводле яго слоў, такім чынам можна вырашыць праблему з недахопам працоўнай сілы і замяніць працоўных мігрантаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць