Улада

Анішчанка: Хто смяецца апошнім

Пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі зноў могуць быць прыпынены, заяўляе Расспажыўнагляд

Федэральная служба па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту чалавека (Расспажыўнагляд) зноў павялічыла спіс малочнай прадукцыі з Беларусі, якую дазволена ўвозіць у Расію. Аднак пастаўкі могуць быць прыпынены, калі беларускі бок не будзе выконваць пратакол дамоўленасцей.

«Мною разгледжаны трэці спіс беларускай прадукцыі, якая дазволена да ўвозу згодна з падпісаным пратаколам. Гэта яшчэ прыблізна 130 найменняў малочнай прадукцыі розных вытворцаў», — прыводзіць РІА Новости словы кіраўніка Расспажыўнагляда, галоўнага санітарнага ўрача Расіі Генадзя Анішчанкі.

Аднак, паводле яго слоў, беларускія прадпрыемствы і пастаўшчыкі не спяшаюцца перадаваць узоры прадукцыі, што ўвозіцца, на экспертызу. А гэта з’яўляецца адной з абавязковых умоў пратакола паміж Расіяй і Беларуссю.

«Калі гэта будзе працягвацца, то тэрміны, якія абумоўлены пратаколам, не будуць выкананы. Хацелася б папярэдзіць беларускі бок аб тым, што, калі не будуць прыняты меры, мы не толькі не дазволім новыя, але не выключаем, што прыпынім тры спісы, па якіх ужо завозіцца або пачне завозіцца ў хуткім часе кісламалочная прадукцыя», — заявіў Анішчанка. Паводле яго слоў, адпаведнае паведамленне ўжо накіравана ў Мінсельгасхарч Беларусі.

Пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расію былі практычна поўнасцю спынены ў першай дэкадзе чэрвеня, бо беларускія вытворцы і пастаўшчыкі не перааформілі дазвольную дакументацыю ў адпаведнасці з новым тэхнічным рэгламентам на малако і малочную прадукцыю. Пад забарону трапілі больш за 1,2 тыс. найменняў прадукцыі; афармленне дакументаў яшчэ на 200 відаў было прыпынена.

16 чэрвеня падчас чарговага раунда перамоў бакам удалося дамовіцца аб тым, што беларускія вытворцы і пастаўшчыкі будуць прыводзіць у парадак дакументацыю на прадукцыю, якая пастаўляецца ў Расію. На гэты перыяд Расспажыўнагляд здымае абмежаванні з некаторых відаў прадукцыі паводле загадзя ўзгодненых спісаў.

Пастаўкі аднавіліся 18 чэрвеня. У першым спісе было 139 найменняў беларускай малочнай прадукцыі. 23 чэрвеня быў зацверджаны другі спіс са 134 найменнямі.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO4

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў8

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць