Улада

З’явілася версія новай Канстытуцыі. Кандыдат Лукашэнка па ёй не змог бы стаць прэзідэнтам

Круглы стол дэмакратычных сілаў Юрыя Васкрасенскага апублікаваў прапановы па змене Канстытуцыі. Сцвярджаецца, што гэта вынік працы дзяржаўнай камісіі, куды ўваходзіць не толькі Васкрасенскі, але і старшыні двух палат парламента Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, прафесар Рыгор Васілевіч, дэпутаты і праўладныя эксперты.

president.gov.by

З дакумента вынікае, што эксперты прааналізавалі пратэстную актыўнасць беларусаў і зрабілі захады, каб болей гэтага не дапусціць. Да таго ж, прапануюць увесці такія патрабаванні да кандыдата ў прэзідэнты, што Лукашэнка ў свой час не змог бы нават балатавацца па такіх правілах.

У праекце Канстытуцыі прапануюць замацаваць, што «дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і яе памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа пры абароне Айчыны у час ВАВ». Таксама адзначаецца, што «Беларусь развівае атамную энэргетыку ў мірных мэтах, забяспечвае бяспеку пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энэргіі».

Улічыўшы грамадскую актыўнасць па «дармаедскім дэкрэце», у Канстытуцыі хочуць замацаваць палажэнне, што «кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, сваёй працай ці іншай грамадска карыснай дзейнасцю уносіць уклад у ажыццяўленне задач дзяржавы і грамадства».

Дзяржаўныя органы змогуць адмовіць разглядаць калектыўныя звароты і больш не павінны пісьмова гэта абгрунтоўваць. Гэта выглядае адказам на шматлікія петыцыі, якія беларусы адпраўлялі чыноўнікам апошнія гады.

Уводзіцца інстытут упаўнаважанага па правах чалавека, пытанне гэта абмяркоўваецца больш за 20 год, на адных з выбараў кандыдат Лукашэнка нават упісаў гэтае абяцанне ў сваю праграму, але так яго і не выканаў. Амбудсмэна будзе прызначаць прэзідэнт на пяць год са сзгоды верхняй палаты парламента.

Адзін з пазітыўных момантаў праекта Канстытуцыі — дазволіць грамадзянам напрамую звяртацца ў Канстытуцыйны суд, калі яны лічаць што пры разглядзе іх справы былі парушаныя канстытуцыйныя правы. 

Да прамых выбараў, якія ёсць у Беларусі цяпер, прапануюць дадаць ускосныя выбары, калі дэпутатаў будуць абіраць прадстаўнікі выбарцаў. Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты дазволяць палітычным партыям. Уводзіцца «адзіны дзень галасавання».

З Канстытуцыі хочыць выключыць артыкул, які дазваляе выбарцам адклікаць дэпутата, калі яны страцілі да яго давер. Ізноў прывітанне з «гарачага» 2020 году, пасля выбараў беларусы масава збіралі подпісы за адхіленне дэпутатаў і нават звярталіся ў суд, але безвынікова.

У праекце прапісаныя новыя патрабаванні да прэзідэнта — ім можа стаць чалавек, не маладзейшы за 40 год (цяпер — 35, Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам, калі яму было 39 год), ён павінен не менш за 20 год перад выбарамі пражыць у Беларусі і не павінен мець замежнае грамадзянства або дазвол на жыхарства за мяжой.

Адзін чалавек можа быць прэзідэнтам не болей за два тэрміны.

На час кіравання краінай прэзідэнт павінен прыпыніць сяброўства ў палітычнай партыі.

Звужаюцца некаторыя паўнамоцтвы прэзідэнта, напырклад, адмяняць акты ўрада, прызначэнні ажыццяўляе са згоды ўраду.

Датэрмінова адхіліць прэзідэнта можна, калі ён не можа працягваць службу па стане здароўя, вырашаць гэта будзе парламент. Усенародны сход надзяляюць правам адхіліць прэзідэнта, калі той пайшоў на дзяржаўную здраду ці здзейсніў іншае цяжкае злачынства. Прэзідэнт у адстаўцы будзе мець недатыкальнасць, утрымліваць і ахоўваць яго і ягоную сям’ю пасля адстаўкі будзе дзяржава. 

Тэрмін паўнамоцтваў парламента павялічваецца — пяць год. Прэзідэнт будзе пазбаўлены права выдаваць часовыя дэкрэты, якія маюць сілу закона.

Новы раздел у Канстытуцыі прысвечаны Усенародному сходу, куды будуць уваходзіць усе депутаты парламента, мясцовыя дэпутаты з усёй краіны. Сход будзе вызначаць стратэгію развіцця дзяржавы, вызначаць, як прыйсці да сацыяльна-палітычный стабільнасці, будзе заслухоўваць прэзідэнта і прэм’ера, іншых чыноўнікаў.

Пры патрэбе Сход будзе вырашаць пытанне, ці былі легітымнымі прэзідэнцкія выбары. 

Як будуць прымаць папраўкі ў Канстытуцыю? Аўтары прапануюць раздзелы, якія датычаць канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян, органах дзяржаўнай улады (у тым ліку прэзідэнта і парламента), прымаць на рэферэндуме. Астатнія пункты аддаць на вырашэнне парламенту. Дадаткова адзначаецца, што ў час надзвычайнай сітуацыі ні галасаванняў, ні зменаў у Канстытуцыю быць не можа.

Нагадаем, старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава заявіла, што да 1 жніўня праект Канстытуцыі перададуць на разгляд Лукашэнку. «Вядома, гэта не канчатковы варыянт, — заявіла чыноўнік. — Будзе ўсенароднае абмеркаванне. Плануецца, што ў пачатку 2022 года абноўленая Канстытуцыя будзе вынесена на рэферэндум».

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У моду вярнуўся пластыкавы абутак з 1990‑х5

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты16

Беларусы ў Варшаве сабраліся глядзець чэмпіянат свету па-беларуску. Ціханоўская і Латушка заўзелі за Іспанію9

У медуніверсітэты сёлета будзе недабор? Мінздароўя пракаментавала1

Тысячы людзей глядзяць на «Дынама» фінал чэмпіянату свету. Нехта разгарнуў вялікі расійскі сцяг22

Трамп глядзіць фінал чэмпіянату свету ў зашклёнай VIP-ложы4

Прадстаўнік Узброеных сіл: На вайсковую адукацыю паступаюць і хлопцы, якія набіраюць 400 балаў з 400 магчымых7

Даходы ФІФА ад правядзення чэмпіянату свету 2026 года складуць рэкордныя $15 млрд5

У Грузіі турыстцы зламалі нос за «рускую мову», кажа яе сяброўка ВІДЭА39

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць