Грамадства

Пасля трагедыі на Нямізе Барсукоў на пару месяцаў сышоў з міліцыі. А пасля вярнуўся і ўзляцеў да намесніка міністра

З’явіліся цікавыя звесткі з біяграфіі Аляксандра Барсукова. Сваю міліцэйскую кар’еру ён пачаў у далёкім 1994-м.

Але ў 1999-м нечакана пакінуў службу па ўласным жаданні. Гэта адбылося пасля трагедыі на Нямізе, дзе загінула 53 чалавекі. Менавіта Барсукоў дакладваў Лукашэнку, што ж адбылося ў той трагічны дзень і як дзейнічала міліцыя.

Звесткі выклалі «кіберпартызаны». У жніўні 1999-га, калі яшчэ працягвалася расследаванне па справе на Нямізе, Барсукоў па ўласным жаданні сышоў са службы, ён быў намеснікам кіраўніка Цэнтральнага РУУС.

У красавіку 2000-га ён вярнуўся ў міліцыю, на тую самую пасаду і ў тое самае раённае ўпраўленне. У 2011 годзе Барсукоў вырас да кіраўніка мінскай міліцыі, а ў 2017-м стаў намеснікам міністра.

Цяпер ён памочнік Лукашэнкі па Мінску, казаў, што міліцыя не катавала ўдзельнікаў пратэстаў.

Сілавікі пакуль не каментуюць сітуацыю з узломам базаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць