16 жніўня адбылася рабочая сустрэча ў рамках беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, польскую — намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Барташ Гарадзецкі.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб становішчы на дзяржаўнай мяжы, наяўных тэндэнцыях яе развіцця і праблемных пытаннях, якія аказваюць уплыў на стан памежнай бяспекі, паведамляе прэс-служба МЗС.
Дэлегацыі таксама разгледзелі пытанні развіцця дагаворна-прававой базы ў пагранічнай сферы. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні далейшага ўзаемадзеяння.
Каментары