Грамадства

Ціханоўская адрэагавала на вызваленні па справе «Прэс-клуба»: Пакуль усе нявінныя людзі не выйшлі з турмы — гэта торг, а не перамены

«Сённяшняе вяртанне дадому Юліі Слуцкай, Пятра Слуцкага, Алы Шарко і Сяргея Альшэўскага стала вялікай радасцю для ўсіх нас. Вядома, вы ведаеце, што ў апошні час у рэжыму сталі з'яўляцца размовы пра «памілаванне» палітвязняў. Ім прапануюць пакаяцца і прызнаць сваю віну ў абмен на амністыю. Хтосьці прыме гэтую прапанову, хтосьці адмовіцца — гэта асабісты выбар кожнага. Выхад любога невінаватага чалавека — гэта добрая навіна, і мы не маем права ацэньваць такое рашэнне», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

«Але мы павінны памятаць, што наша задача — не даць паверыць сабе і цэламу свету, што выпусціць некалькі чалавек — гэта ўжо рашэнне крызісу і дыялог з народам. Наша задача — вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах. Гэта нават не 630 чалавек са спісаў праваабаронцаў — гэта тысячы людзей, без віны затрыманых і асуджаных. Мы не дапусцім торгу іх лёсамі.

Мы не дапусцім імітацыі выхаду з крызісу, бо мы ведаем, як выглядае сапраўдны выхад з яго: гэта свабода ўсім невінаватым і новыя выбары,

— нагадала палітык. — І ў нашай каманды ўжо гатовыя рашэнні, як правесці рэабілітацыю і арганізаваць празрыстыя выбары за 60 дзён.

А цяпер, дарагія беларусы, наша з вамі задача — не даць сябе падмануць. Мы ўжо прайшлі доўгі шлях да свабоды — і зможам дайсці да перамогі толькі разам, з адзінай пазіцыяй. Нават калі выйдуць дзясяткі, сотні людзей, за кратамі застаюцца тысячы — і мы не пойдзем на кампрамісы, не дапусцім ніякіх здзелак з рэжымам, не павядзёмся на ілюзію вызвалення.

Памятаеце: хатняя хімія, падпіска аб нявыездзе, хатні арышт або любая абмежавальная мера — гэта не свабода. Пакуль чалавек цалкам не рэабілітаваны, ён усё яшчэ закладнік. У закладніках яго бацькі і дзеці, калегі і сябры, якіх прымушаюць маўчаць, шантажуючы яго арыштам.

Пакуль усе нявінныя людзі не выйшлі з турмы — гэта торг, а не перамены. Бо тое, што адбываецца ў нашай роднай краіне — гэта тэрор, а ў яго не бывае адлігі.

Таму мы з вамі павінны быць настойлівыя і паслядоўныя. І тады разам мы зможам дамагчыся свабоды для ўсіх», — зазначыла Святлана Ціханоўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу чакаецца інтэнсіўны зарапад5

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў2

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць