Свет44

ЗША папрасілі Украіну даць спакой танкерам у Новарасійску

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс падчас тэлефоннай размовы 31 ліпеня папрасіў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага спыніць удары беспілотнікамі па нафтавых танкерах, якія заходзяць у расійскі порт Новарасійск. Пра гэта 12 жніўня паведаміла Financial Times са спасылкай на ўкраінскіх чыноўнікаў і іншыя крыніцы.

Тэрмінал Каспійскага трубаправоднага кансорцыума ў Новарасійску. Фота: promelk.ru

Як піша выданне, Вашынгтон занепакоены тым, што ўкраінскія атакі могуць яшчэ больш дэстабілізаваць сусветны нафтавы рынак і нанесці шкоду амерыканскім кампаніям. Гаворка ідзе пра танкеры, якія перавозяць нафту з Казахстана па трубаправодзе да тэрмінала Каспійскага трубаправоднага кансорцыума (КТК) у Новарасійску.

Паводле інфармацыі Financial Times, пасля размовы Вэнса і Зяленскага Украіна не наносіла ўдараў па танкерах каля тэрмінала КТК. Кіеў, як сцвярджаецца, пагадзіўся не атакаваць інфраструктуру КТК і судны, якія не належаць Расіі, у Чорным моры, калі яны не знаходзяцца пад украінскімі санкцыямі і не перавозяць расійскую нафту або іншыя расійскія грузы.

Высокапастаўлены ўкраінскі чыноўнік заявіў, што Кіеў «вельмі ўважліва прыслухоўваецца» да амерыканскіх партнёраў і стварыў адпаведныя механізмы ў адказ на просьбу Вашынгтона. Паводле яго слоў, пытанне КТК рэгулярна абмяркоўвалася падчас перамоў з урадамі ЗША і Казахстана.

Асаблівае значэнне для Вашынгтона мае тое, што ў КТК маюць долі амерыканскія нафтавыя кампаніі Chevron і ExxonMobil. Кансорцыум з'яўляецца асноўным маршрутам экспарту казахстанскай нафты на сусветныя рынкі.

Chevron валодае 50% найбуйнейшага казахстанскага нафтавага радовішча Тэнгіз, а ExxonMobil — 25%. Абедзве кампаніі таксама маюць долі ў іншых праектах, звязаных з пастаўкамі нафты праз КТК.

Амерыканскі чыноўнік адзначыў, што адміністрацыя Дональда Трампа разглядае КТК як важны канал пастаўкі казахстанскіх энергарэсурсаў на еўрапейскія рынкі. На думку Вашынгтона, гэты маршрут з'яўляецца альтэрнатывай пастаўкам нафты і іншых энергарэсурсаў з Расіі.

Пры гэтым аб'ёмы экспарту праз КТК у апошнія месяцы знізіліся. Паводле даных кампаніі Kpler, у ліпені праз тэрмінал было адгружана каля 1,3 мільёна бараляў нафты за суткі. Гэта больш чым на 300 тысяч бараляў на суткі менш, чым у чэрвені, і прыкладна на 600 тысяч менш, чым у маі.

Прадстаўнікі Вэнса, адміністрацыі Зяленскага і Міністэрства замежных спраў Казахстана не сталі каментаваць інфармацыю. КТК, Chevron і ExxonMobil таксама адмовіліся ад каментароў.

Financial Times адзначае, што гэта не першы выпадак, калі амерыканскія чыноўнікі спрабуюць пераканаць Украіну не наносіць удары, здольныя закрануць амерыканскія камерцыйныя інтарэсы.

У лютым былая амбасадарка Украіны ў ЗША Вольга Стэфанішына паведаміла, што пасля ўдару ўкраінскага беспілотніка па порце Наварасійск у канцы 2025 года Дзярждэпартамент ЗША накіраваў Кіеву дыпламатычны дэмарш з выказваннем незадавальнення.

Каментары4

  • Няправільныя прыярытэты
    12.08.2026
    ЗША павінны папрасіць Расею даць спакой Украіне. Людзкая кроў важнейшая за нафту.
  • Гражданин РБ
    12.08.2026
    А кто попросит США не дестабилизировать мировой нефтяной рынок развязыванием войн на подобии войны с Ираном?
  • имя
    13.08.2026
    Няправільныя прыярытэты, ЗША павінны папрасіць Украину пойти , наконец, на условия России и закончить войну. Людзкая кроў важнейшая за нафту.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы16

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма13

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі9

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць