У Старадарожскім раёне трохгадовага хлопчыка забіла токам. Ён дакрануўся да электранасоса
Трагедыя здарылася вечарам ў аграгарадку Сінягова.
Трое дзяцей (3, 7 і 13 гадоў) знаходзіліся дома, бацькі ў гэты час адсутнічалі.
Каля 19:30 старэйшы брат, пачуўшы крык сястры, выбег на двор. Каля электрычнай помпы ён убачыў трохгадовага брата без прыкмет жыцця. Суседзі выклікалі брыгаду хуткай дапамогі і спрабавалі рэанімаваць хлопчыка, але выратаваць яго не ўдалося, паведамляе СК
Дзіця дакранулася да аголенай часткі электрапровада насоса.
Каментары