Эканоміка

Дзяржава дала магчымасць зарабіць на акцыях Беларусбанка з прыбытковасцю 500%. Як так атрымалася? 

Займальная сітуацыя разгортваецца вакол акцый Беларусбанка, якія прадаюцца супрацоўнікам па 18 капеек, але праз два гады іх можна абмяняць на «прывілеяваныя» і прадаць на біржы з прафітам у сотні працэнтаў — цяпер яны гандлююцца па 3,5-5 рублёў. 

Як працуе схема? 

У Беларусбанка акрамя дзяржавы і фізасоб ёсць акцыянеры-юрасобы. Нехта з іх, імаверна, меў крэдыт у Беларусбанку і ў 2019-м пагасіў як мінімум частку не грашыма, а акцыямі самога Беларусбанку. Згодна з заканадаўствам, Беларусбанк абавязаны гэтыя акцыі прадаць цягам году. І вось тут пачынаецца самае цікавае. 

Калі акцыі банка гандлююцца на ліквіднай біржы — зразумела, што ёсць арыенцір іх бягучай цаны. Але ў Беларусі такога няма.

Нават калі няма арыенціра, на развітых рынках банк можа ці пайсці да буйных прафесійных інвестараў і паглядзець як яны могуць ацэньваць акцыі, ці наняць спецыяліста па ацэнцы.

Але ў выпадку дзяржаўнага Беларусбанка ёсць сфармаваная цана ў 18 капеек за акцыю. Банк піша, параметр зададзены стратэгіяй развіцця. 

Набыць акцыі могуць толькі супрацоўнікі і акцыянеры банка. І вось, калі пратрымаць гэтыя акцыі ў сябе два гады, то існуе магчымасць абмяняць 18-капейкавыя акцыі на прывілеяваныя, цана на якія сёння — ад 3 да 4,5 рублёў. І гэта не канец росту. 

«Цяпер «прывілеяваных» акцый на рынку ў разы меней, чым звычайных, але таксама — амаль чатыры мільёны акцый. Па акцыях за 18 капеек дывідэнды амаль не плацяцца — прыбытковасць па іх атрымліваецца 1-2% у год, — тлумачыць «Нашай Ніве» фінансіст Максім Адаськевіч. — А па прывілеяваных акцыях дывідэнды вельмі вялікія, у 2020 былі 51 капейка на акцыю. То-бок праз два гады можна атрымаць даходнасць у сотні працэнтаў».

Такі прыбытак з'яўляецца цалкам легальным і можа быць адлюстраваны ў дэкларацыях. 

«Атрымліваецца, дывідэнды па прывілеяваных акцыях выплачваюцца ў выніку недаатрымання дывідэндаў па звычайных. Пры гэтым, звычайныя акцыі належаць дзяржаве. […] Самае цікавае адбываецца на трэцім этапе продажу акцый, калі здымаецца ліміт на колькасць акцый у адныя рукі — мінулым разам увесь нерэалізаваны аб'ём забралі за некалькі секунд», — звяртае ўвагу ў сваім тэлеграм канале фінансіст Дзмітрый Нарывончык. 

Каментары

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць