Грамадства

«Кітайцы не ў захапленні ад палітычнага крызісу ў Беларусі». Ці можа Лукашэнка разлічваць на падтрымку Пекіна?

Ва ўмовах фінансавага ціску з боку Захаду беларускі рэжым спадзяецца атрымаць грошы ад тых, каго лічыць саюзнікамі. На першых пазіцыях тут Расія і Кітай. Але ці ёсць падставы разлічваць на Пекін у вырашэнні эканамічных праблем? 

«Кітай цаніў Беларусь за парадак і моцную цэнтральную ўладу»

З фінансавых справаздач вынікае наступнае: за першае паўгоддзе 2021-га экспарт у Кітай склаў 398 мільёнаў долараў, а вось імпарт з Кітая — 1 мільярд 862 мільёнаў долараў. Але нават тое — кропля ў моры ад таго, што за гэты ж час Кітай паставіў у ЕС (за 2020 год кітайскі экспарт у Еўропу — $568 мільярды). Кітай заўжды разглядаў Беларусь як трамплін на гэты вялізны рынак, наўрад ці кітайцы зацікаўленыя ў выключна кітайска-беларускіх адносінах, ім хацелася б больш прадуктыўна гандляваць з Еўропай. 

Пры гэтым уступленне Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю было адной з галоўных умоваў беларуска-кітайскага эканамічнага сяброўства, і гэтай зімой мы меліся ўступіць у СГА, але Міністэрства камерцыі ЗША зноў прызнала Беларусь краінай з нярынкавай эканомікай. 

Завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску, у які інвеставалі кітайцы

«Удумлівыя, пралічаныя і максімальна прагматычныя кітайцы далёка не ў захапленні ад палітычнага крызісу пасля 9 жніўня і заходніх санкцый супраць рэжыму — так апісвае эканамічную логіку кітайцаў аналітык Цэнтра ўсходніх даследаванняў Каміль Клысінскі. — Кітай да 9 жніўня 2020 цаніў Беларусь за парадак і моцную цэнтральную ўладу, якая была здольная весці дыялог з Захадам і сябраваць з Расіяй, цяпер жа Беларусь далёка сышла ад свайго ранейшага статусу, што ставіць пад пытанне будучыню кітайска-беларускіх адносін. 

З гледзішча Пекіна Беларусь не адпавядае сваёй рэпутацыі стабільнага, надзейнага і бяспечнага «мосту» паміж Усходам і Захадам, а таму не можа гарантаваць бесперабойнасць паставак кітайскага экспарту ў рамках праекта «Адзін шлях».

Таксама гэта ўжо не самае ўдалае месца для інвеставання і лагістычных праектаў, кшталту «Вялікага каменя». Таму Кітай не спяшаецца ні з фінансавай, ні з палітычнай падтрымкай Лукашэнкі, што думаю, моцна засмучае Мінск».

Клысінскі канстатуе, што ізаляваная з боку ЕС і ЗША Беларусь не можа нічога гарантаваць і непатрэбна Кітаю, у гэтых умовах можна чакаць рост інтарэсу Пекіна да Украіны. 

У той жа час Лукашэнка пагражае Германіі спыніць транзіт іх грузаў у Расію і Кітай.

«З такім глыбока негатыўным інвестыцыйным кліматам Кітай не намераны забяспечваць Беларусь вялікім стабілізацыйным крэдытам, і нават інвестыцыйная крэдытная лінія пад пытаннем», — кажа Клысінскі. 

А што з кітайскімі крэдытамі?

Для Беларусі на дадзены момант адкрыта шматмільярдная крэдытная лінія ў кітайскіх банках. Цяпер беларусы могуць карыстацца амаль 5 мільярдамі даляраў пад адносна танны працэнт (2-5%), але гэтага не робяць. Праз Банк Развіцця, напрыклад, можна прыцягнуць да 700 мільёнаў долараў для юрасобаў любой формы ўласнасці. Але пад якія ўмовы? На 50% гэта звязаны крэдыт, які прадугледжвае абавязковы ўдзел кітайскага боку ў рэалізацыі праекта або сваімі паслугамі, або людзьмі, або таварамі. 

Яшчэ трыма мільярдамі даляраў можна карыстацца пры не менш як 60% удзеле кітайскага боку ў прамысловым праекце, або 35% у інфраструктурным. $1,4 мільярда можна ўзяць пад гарантыі ўрада Беларусі. 

Але гэтыя грошы не чапаюць. Эканамісты робяць выснову, што гэта сістэмная праблема. 

«Насамрэч яшчэ да палітычнага крызісу, калі нават у нашых банках быў лішак ліквіднасці, відавочна была адсутнасць добрых інвестпраектаў. З кітайскай крэдытнай лініяй задача яшчэ больш складаная — трэба не проста добры праект, а добры праект, які цікавы кітайцам і які можна зрабіць з кітайскімі падрадчыкамі і партнёрамі. У нас жа пакуль досвед супрацоўніцтва змяшаны, з аднаго боку ёсць удалыя праекты, з іншага — ёсць вельмі праблемныя кшталту Светлагорскага камбіната. Прыватнікі не хочуць туды лезці праз палітычныя рызыкі і адсутнасць досведу работы з кітайцамі, дзяржаўныя кампаніі бачаць няўдалыя прыклады супрацоўніцтва і лішні раз не лезуць таксама. Пасля палітычнага крызісу згас і інтарэс Кітая», — лічыць акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова. 

А што ж з паркам «Вялікі камень», пра які так гучна заяўлялі ўлады? 

«Ідэя «Вялікага каменя» была ў выгадным геаграфічным становішчы Беларусі і ільготах. Але гэтыя плюсы сёння моцна перакрываюцца праз санкцыі і палітычны крызіс», — кажа Кацярына Барнукова. 

У той жа час, беларуска-кітайскі індустрыяльны парк гэта не ўнікальны праект, Кітай імкнецца ствараць такія паркі па ўсім свеце, і беларускі на іх фоне не вылучаецца звышпоспехамі. 

Паказальны момант беларуска-кітайскага супрацоўніцтва — пастаўка нашых трактароў, якія, паводле кітайскай прэсы, праявілі сябе не лепшым чынам: кітайцы вырашылі проста скапіяваць патрэбныя ім тэхнічныя напрацоўкі і адмовіцца ад паставак. 

Бяспека і абарона — найбольш перспектыўны кірунак

Трэці кірунак беларуска-кітайскага супрацоўніцтва — вайсковая сфера і пытанні бяспекі, беларускія сілавікі называюць гэта «жалезным братэрствам». 

Акурат такі гэты кірунак выглядае найбольш перспектыўным і цікавым кітайцам, але не можа гарантаваць крэдыты і грошы. 

Яшчэ ў 2017-м бакі падпісалі ўгоду, што будуць разам супрацьдзейнічаць «каляровым рэвалюцыям». Кітайцы прадаставілі беларускім сілавікам вучыцца ў кітайскіх універсітэтах у інтарэсах МУС. На бясплатную праграму з'ездзілі дзеці кіраўнікоў МУС — Караева, Бурмістрава.

Беларусь таксама мае кантракты з Кітаем у сферы ВПК, але з прыведзенай па фінансавых справаздачах можна зразумець, што ў агульнай карціне гандлёвага абароту глабальна не ўплываюць на парадак двухбаковых лічбаў. 

Рэзюмуючы, можна падсумаваць, што нягледзячы на пафасныя заявы аб «усепагодным партнёрстве» Кітай губляе інтарэс да Беларусі, спадзяванні на фінансава-палітычную падтрымку могуць застацца толькі на ўзроўні словаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць