Спорт

Беларускія спартоўцы могуць застацца без замежных турніраў і збораў. Чаму гэта дрэнна?

19 жніўня стала вядома, што беларусім спартоўцам забараняюць выезды на спаборніцтвы за мяжу. Пра гэта ў сваім Instagram-акаўнце паведаміў лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, удакладніўшы, што асабіста ведае атлета, які ўжо сутыкнуўся з такім абмежаваннем.

Фота mogilevnews.by.

Па сведчаннях Краўчанкі, забарона датычыцца нават тых выездаў, што ажыццяўляюцца не за бюджэтныя сродкі, а за свой кошт ці кошт арганізатараў. Пазней у СМІ з’явілася ўдакладненне, што Мінспорта вырашыла спыніць фінансаванне вучэбна-трэніровачных збораў за мяжой, а таксама ўдзелу спартоўцаў у камерцыйных спаборніцтвах па-за межамі краіны.

Праўда, пакуль няясна, якія канкрэтна спаборніцтвы варта лічыць камерцыйнымі. Хутчэй за ўсё, забарона датычыцца такіх вялікіх турніраў, як Брыльянтавая ліга ў лёгкай атлетыцы і Сусветная ліга плавання, а таксама некаторых іншых спаборніцтваў.

Мінспорта аправяргае інфармацыю пра забарону выездаў. Але шэраг спартоўцаў, у тым ліку і бягуха Крысціна Ціманоўская, сцвярджаюць: падобныя загады ніколі не агучваюцца афіцыйна. Можна сказаць дакладна — калі інфармацыя пра забарону выездаў спраўдзіцца, гэта сур’ёзна застопарыць развіццё белспорту. 

Як асобныя беларускія спартоўцы, так і клубы і нацыянальныя зборныя карысталіся магчымасцю арганізоўваць за мяжой вучэбна-трэніровачныя зборы. Шмат у якіх відах спорту беларускі клімат не дае магчымасці ладзіць круглы год якасныя трэніроўкі. Апошняй зімой з гэтым сутыкнуўся футбол, калі беларускім клубам з дзяржаўным фінансаваннем забаранілі арганізацыю збораў за мяжой. Прычыны? Неабходнасць эканоміць дзяржаўныя сродкі, магчымасць карыстацца для збораў беларускімі футбольнымі манежамі і нават пандэмія, падчас якой непажадана лішні раз перасоўвацца па свеце. Вось толькі трэніроўкі на сінтэтычным полі ў манежы больш небяспечныя і маюць шэраг асаблівасцей у параўнанні з працай на натуральным полі ў цёплым клімаце.

Існуюць таксама віды спорту, у якіх для якаснай падрыхтоўкі патрэбныя пэўныя геаграфічныя ўмовы. Напрыклад, топавыя сусветныя бягуны, якія займаюць высокія месцы на алімпіядах і чэмпіянатах свету, для падрыхтоўкі да сезону з’язджаюцца ў кенійскі горад Ітэн — добрай працы тут спрыяе клімат і рэльеф мясцовасці.

Нарэшце, ёсць віды спорту, дзе ў Беларусі ўвогуле няма магчымасці трэніравацца ў зімні час. Прыклад — пляжны футбол, экзатычны, але паспяховы для нашай краіны спорт: сёлета беларусы ўжо другі год запар гулялі ў групавой стадыі чэмпіянату свету па «пляжцы». Дык вось, падчас зімы адзіная магчымасць для беларускіх пляжнікаў рыхтавацца да сезону — замежныя зборы ў цёплых краінах ці ў Расіі, дзе ёсць адпаведны крыты манеж.

Зборы за мяжой, як і ўдзел у камерцыйных спаборніцтвах, пашыралі для спартоўцаў кола патэнцыйных супернікаў і адпаведна давалі новыя магчымасці для росту.

Узгадаем тую ж Брыльянтавую лігу. Гэта серыя камерцыйных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, якія праводзяцца ў розных краінах свету і збіраюць зорных спартоўцаў. На чарговым этапе лігі, што прайшоў нядаўна, можна было пабачыць алімпійскіх чэмпіёнаў Токіа Марыю Ласіцкенэ і Армана Дзюпланціса і шэраг іншых зорак лёгкай атлетыкі. У Беларусі, на жаль, няма магчымасці паспаборнічаць разам з такімі атлетамі.

Цікава, што бан на выезды, здаецца, не дзейнічае ў выпадку з спартоўцамі, якія актыўна падтрымліваюць Лукашэнку. Напрыклад, на апошні этап Брыльянтавай лігі даехалі скакун у вышыню і бронзавы прызёр гульняў у Токіа Максім Недасекаў, які ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання сам называў сябе «лепшым атлетам рэжыма», і скакуха ў даўжыню Настасся Мірончык-Іванова, што таксама неаднаразова выказвалася ў падтрымку Лукашэнку. Праўда, гэтыя спартоўцы прадэманстравалі не найлепшыя вынікі. Максім Недасекаў не здолеў узяць стартавую для сябе вышыню і заняў апошняе месца. Мірончык-Іванова, у сваю чаргу, узяла на этапе лігі шостае месца — як і Недасекаў, скакуха паказала горшы вынік, чым на нядаўняй Алімпіядзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль паказаў, як Пуцін вітаецца з «выпадковым прахожым». Ім аказаўся «свой» чалавек7

Выпускныя вечары для мінскіх адзінаццацікласнікаў пройдуць у новым фармаце. Сёлета будзе некалькі пляцовак2

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду пакуль не пачалося6

Кліматолагі папярэджваюць: гэты год можа стаць самым цёплым у гісторыі. І з самай вялікай колькасцю прыродных анамалій7

Трамп назваў «ідэальных пераемнікаў»7

На месцы апошняга канцэрта The Beatles створаць музей1

Выбары ў Каардынацыйную раду ў вызначаны час не стартавалі4

Трамп назваў перамір’е з Іранам «адным з самых слабых», а іранцы даслалі яму «кавалак смецця»3

Каардынацыйная рада не знайшла падстаў адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Sumsub15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію4

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць