З 15 кастрычніка Італія стане першай еўрапейскай краінай, у якой будзе ўведзена абавязковая вакцынацыя для ўсіх сфер. Работнікі не змогуць без «зялёнага пропуска» трапіць на фабрыкі, офісы, прафесійныя студыі і любыя іншыя працоўныя месцы.

Адзначана, што як дзяржаўныя, так і камерцыйныя кампаніі павінны прызначыць адказнага за праверку такіх «пропускаў», як гэта цяпер адбываецца ў школах і ўніверсітэтах.
Так, работнікаў, якія не будуць мець «зялёнага пропуска» плануюць штрафаваць, але не звальняць.
Сума штрафаў будзе складаць ад 400 да 1000 еўра, і яшчэ больш — у выпадку выяўлення падробкі дакумента.
Акрамя таго, пасля пяці дзён адсутнасці чалавека на працоўным месцы, з-за адсутнасці «зялёнага пропуска», працадаўца мае права прыпыніць кантракт без выплат і кампенсацый.
Каментары