Грамадства

Віцябляніна асудзілі больш чым на 9 гадоў паводле пратэсных артыкулаў. Суд быў закрытым

17 верасня суд Першамайскага раёна Віцебска вынес жыхару абласнога цэнтру Сяргею Думаве прысуд — 9 гадоў і 15 сутак пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе «Віцебская Вясна».

Сяргея Думаву выводзяць з судовай залы. Фота: «Віцебская Вясна»

Віцябляніна Сяргея Думаву абвінавачвалі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт.293 КК, ч.3 арт. 293 КК, арт. 341 КК.

Па ўсіх абвінавачваннях суддзя Міхаіл Юрчанка прызнаў Думаву вінаватым. Найбольшае пакаранне — 9 гадоў калоніі, прызначыў па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў. Апроч гэтага, 2 гады — за «навучанне і падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў». І 1 месяц арышту — за «апаганьванне будынкаў».

Па сукупнасці пакаранняў і «шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім» агульны тэрмін зняволення склаў 9 гадоў і 15 сутак калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Сяргей Думава быў затрыманы 22 сакавіка 2021 году, калі расклейваў у горадзе налепкі. Пасля затрымання ён прызнаўся ў тым, што нанёс яшчэ чырвонай фарбай некалькі надпісаў «Жыве Беларусь». У абвінавачванні таксама фігуруюць надпісы «3%», «Чырвоны партызан», «Сыходзь».

23 сакавіка, на наступны дзень пасля затрымання, у ягонай хаце адбыўся ператрус. У гаражы быў знойдзены жалезны трафарэт гербу Пагоня, а таксама петарды, страйкбольныя гранаты, дымавыя шашкі ды іншыя не забароненыя для захоўвання прадметы.

Першае судовае пасяджэнне адбылося 13 жніўня. На ім Сяргей адмовіўся даваць якія-небудзь паказанні. Як вынікала з пісьмовых паказанняў, сваю віну ў выстаўленых абвінавачаннях ён цалкам адмаўляў. Наступнае пасяджэнне, 16 жніўня, зрабілі ўжо закрытым. Прычынай нібыта паслужыў фотаздымак, зроблены на працэсе і размешчаны ў інтэрнэце. Падчас вынясення прысуду суддзя Міхаіл Юрчанка забараніў не толькі фатаграфаваць, але нават весці запіс на дыктафон.

Адвакаты Сяргея Думавы збіраюцца абскарджваць дадзенае рашэнне ў абласным судзе.

«Ні за што! Ніякіх доказаў не было пададзена», — заявіла адразу пасля абвяшчэння прысуду маці Сяргея Думавы Алена. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але маці дазволілі папрысутнічаць на пасяджэннях.

Як распавялі знаёмыя абвінавачанага, Сяргей Думава — былы канструктар прамысловых і грамадскіх будынкаў. Займаўся праектаваннем гарадской забудовы Віцебску, але два гады таму ягоны талент аказаўся незапатрабаваны. Добры спецыяліст застаўся без працы, доўга не мог нідзе ўладкавацца і вымушаны быў пайсці працаваць вартаўніком.

Сяргей выхоўвае двух непаўналетніх дзетак.

Каментары

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Усе навіны →
Усе навіны

Вокны павыбівала, кватэры заліло. Хто і як будзе кампенсаваць шкоду ад «фантана» на Жукоўскага ў Мінску1

Тэйлар Свіфт атрымала ўзнагароду MTV за відэа года6

Не дачакаў заканчэння кантролю на мяжы і паехаў. 22‑гадовага кіроўцу з пагоняй затрымалі ў Беластоку2

58‑гадовую мінчанку асудзілі за пратэсты і «абразу Лукашэнкі»6

Статкевіч апублікаваў фоты іх новага з Марынай Адамовіч дома14

Гамельчука затрымалі на трасе на Чарнігаў і асудзілі нібыта за спробу далучыцца да Палка Каліноўскага. Ён расказаў, што было1

Саладуха распавёў, як Лукашэнка спяваў разам з ім «Чужую мілую»25

Што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?48

Трамп заявіў, што папрасіў Зяленскага зменшыць атакі на НПЗ у Расіі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў9

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць