Грамадства

У Беларусі прыпыненыя прафілактычныя агляды, а бальніцы і паліклінікі пераходзяць на рэжым працы ў эпідэміялагічны перыяд

Прафілактычныя медагляды прыпыненыя ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў загадзе Мінздароўя №1141 ад 21 верасня.

Выключэнне складаюць медыцынскія агляды, якія праводзяцца ў парадку, устаноўленым Інструкцыяй аб правядзенні абавязковых і пазачарговых медаглядаў працуючых, зацверджанай пастановай Мінздароўя №74 ад 29 ліпеня 2019 года, паведамляе БелТА

Правядзенне прафілактычных медыцынскіх аглядаў прыпыняецца да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі па COVID-19. Згодна з дакументам прымаць рашэнне аб прыпыненні і (або) аднаўленні планавай шпіталізацыі у бальнічных арганізацыях будуць на месцах самастойна з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі і магчымасцяў арганізацый аховы здароўя.

Паліклінікі і бальніцы пераходзяць на рэжым працы ў эпідэміялагічны перыяд, абумоўлены павышэннем захворвання інфекцыяй COVID-19 і ВРІ.

Што да РНПЦ, яны працягнуць працаваць у звычайным рэжыме з улікам профілю аказання спецыялізаванай медыцынскай дапамогі.

Як дадалі ў прэс-службе Міністэрства, тым жа загадам унесены змены ў правядзенне семінараў, канферэнцый, з'ездаў і інш.спецыялісты, якія прайшлі поўны курс вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19, могуць прымаць удзел у працы мерапрыемстваў у вочным рэжыме. Тыя ж спецыялісты, якія яшчэ не завяршылі курс вакцынацыі, будуць удзельнічаць у мерапрыемствах анлайн.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць