Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Старшыня Еўрапейскай народнай партыі, вядучай фракцыі Еўрапарламента, Манфрэд Вэбер заклікаў Нямеччыну згарнуць рэалізацыю праекта «Паўночны паток — 2» у выпадку ўварвання Расіі на Украіну.

У інтэрв'ю газеце Bild am Sonntag ён заявіў, што НАТА павінна «даць зразумець, што Расія заплаціць высокую цану, калі распачне штосьці супраць Украіны».
«Калі Пуцін пусціць у ход зброю, то газаправоду «Паўночны паток-2» канец.
Увядзенне ў эксплуатацыю было б тады выключанае. Гэтую цану будучы ўрад Германіі павінен выразна пазначыць», — піша РБК.
Будаўніцтва «Паўночнага патоку — 2» завяршылася ў верасні гэтага года, цяпер яму трэба атрымаць адабрэнне нямецкага і еўрапейскага рэгулятараў. Германія 16 лістапада прыпыніла сертыфікацыю праекта, указаўшы, што яго аператар павінен «прывесці сваю арганізацыйна-прававую форму ў адпаведнасць з заканадаўствам Германіі»
Для працягу працэдуры кампанія Nord Stream 2 AG створыць у Германіі «дачку», якая стане ўладальнікам і аператарам нямецкага ўчастка газаправода.
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
-
ЕСПЧ абавязаў Польшчу выплаціць 25 тысяч еўра двум афганцам, якія ў 2021 годзе не змаглі праз лес трапіць у ЕС з Беларусі
-
Эстонія выключыла выкарыстанне сваёй тэрыторыі для нанясення ўдараў па Расіі
-
Экс-пасол Літвы ў ЗША заявіў, што знойдзеная ў Вільні ля сметніка карціна «Каранацыя Міндоўга» раней вісела ў яго кабінеце
Каментары