Грамадства

«Прыйшлі па класіцы — са зброяй і ў касках». Студэнтаў затрымліваюць за мінулагодні марш у Дзень ведаў

Выглядае, што сілавікі ўзяліся за актыўных студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў маршы 1 верасня 2020 года. На дваіх завялі крымінальныя справы.

Адзін з затрыманых — 20-гадовы Даніла Дарафееў. Ён студэнт Інстытута бізнэсу БДУ. Затрымалі хлопца дома ў мінулую сераду.

Фота з сацсетак хлопца

«Прыйшлі па класіцы а 8-й раніцы. Са зброяй, у касках. Але дастаткова ветліва сябе паводзілі», — дзеліцца яго бацька.

У «пакаянным відэа», якое апублікавалі праўладныя каналы, студэнт кажа, што стаяў у счэпках і ўдзельнічаў у галасаванні за план «Перамога». Наколькі вядома, справу завялі па 342 артыкуле.

«Цяпер ён на Акрэсціна, на гэтым тыдні перавядуць на Валадарку. Трымаецца бадзёра. Адвакат сказаў, што ад двух да чатырох месяцаў усё адно будзе сядзець да суда», — тлумачаць сітуацыю родныя.

За мінулагодні марш студэнтаў затрымалі таксама Канстанціна Шульгу. Яму 22, скончыў мінскі кулінарны каледж. Працаваў і граў у аматарскім тэатры. Да яго ў кватэру сілавікі прыйшлі ў сераду. Маці ў той час была на працы.

Фота з сацсетак хлопца

У праўладных каналах напісалі, што хлопец перакрываў дарогі і блакаваў рух транспарту. У «пакаянным відэа» Канстанцін кажа, што быў падпісаны на экстрэмісцкія каналы Сцяпана Пуцілы, мікрараёна Сухарава, скідваў відэа ў некаторыя каналы.

Па словах маці, сёння ці заўтра сына будуць пераводзіць на Валадарку. Раней па пратэсных артыкулах хлопца не судзілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць