Грамадства

Піневіч: «Амікрона» пакуль не знайшлі, але, відаць, ён цыркулюе ў Беларусі

Міністр аховы здароўя сёння на сустрэчы з журналістамі ў Брэсце ахарактарызаваў сітуацыю з кавідам у краіне. Ён сказаў, што чацвёртая хваля пайшла на спад.

Фота з тэлеграм-канала Мінздароўя

«Усе рэгіёны знаходзяцца фактычна на адным узроўні, шпіталізацыя склала менш за 30% ад піку цяперашняй хвалі. Інтэнсіўнасць цыркуляцыі віруса паменшылася.

Новы штам «амікрон» мы пакуль не знайшлі, але, думаю, што ён ужо цыркулюе. Мы гатовыя да гэтага.

Цяпер, пакуль краіна знаходзіцца на спадзе хвалі, установы аховы здароўя актыўна пераабсталёўваюцца і нарошчваюць сістэмы кіслароднага забеспячэння. Запасаў медыкаментаў у нас дастаткова».

Па словах міністра, важна, што беларусы адгукнуліся на заклікі да вакцынацыі.

«Падкрэслю, любы тып вакцыны, які ёсць цяпер, эфектыўны і супраць новага штама. Заўтра мы чакаем яшчэ адзін борт з КНР з кітайскай вакцынай [1,1 млн доз]. Таксама мы атрымалі «Спутнік Лайт», бустарная вакцынацыя ідзе досыць інтэнсіўна», — дадаў міністр.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка9

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа14

У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду1

Пры паездцы з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакаць толькі 6 гадзін, а назад — суткі2

Беларуска за свой кошт арганізавала свята ў роднай вёсцы, якая амаль вымерла. Прыехалі аднавяскоўцы нават з Еўрасаюза21

У сацсетках завірусіўся ролік з канём, які чакае аўтобуса на Магілёў ВІДЭА1

Белавешкін: «Аземпік» проста інструмент, а не нейкі цуд, які ўсім універсальна падыходзіць4

Найбольш за чэрвень падаражэлі буракі, а патаннела авакада

«Натуральная спакуса — увапхнуць у сябе ўсё, пра што ў няволі заставалася толькі мроіць». Былы палітвязень Карней расказаў пра турэмны рацыён і як ад яго адыходзіць4

У Дзяржынску ў двары дома заўважылі вярблюда ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка9

Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць