Эканоміка

На паліцах з'явіўся «смятанны прадукт». Што пра гэта кажуць удзельнікі рынку?

Чытачы паведамляюць пра дзіўныя навінкі на беларускім малочным рынку — там з'явіўся «смятанны прадукт», які стаіць на тых жа паліцах, што і смятана, але каштуе танней. Пры гэтым упакоўка не акцэнтуе ўвагу на раслінных кампанентах прадукту, на ёй напісана: «з сапраўднага малака». 

Малако, можа, і сапраўднае, але, калі зірнуць на складнікі, акажацца, што замест малочнага тлушчу ў такім «смятанным прадукце» — танны раслінны замяняльнік, пальмавы алей. 

Што праўда, у іншых краінах Еўропы можна знайсці «смятану» ці «вяршкі», на якіх будзе напісана: «Не ўтрымліваюць лактозу».

Але гэта іншае, гэта ў нейкім сэнсе прыміяльны прадукт на вузкую аўдыторыю — веганаў. Там таксама выкарыстоўваюцца замяняльнікі жывёльнага тлушчу, але дарагія, кшталту міндальнага алею. 

У Беларусі схема іншая. Тут такі «смятанны прадукт» разлічаны не на вузкую прэміяльную групу спажыўцоў, а на шырокую і бедную. Цана такой смятаны амаль у 1,5 раза ніжэйшая, чым у сапраўднай, а ў складзе — недарагі пальмавы алей. 

«Гэта зусім іншы прадукт, па смаку не зусім смятана, хаця па кансістэнцыі вельмі нагадвае. З дапамогай спецыяльнага абсталявання спачатку выдаляецца тлушч з малака, атрымліваецца бялковая аснова, да якой потым дадаюцца раслінныя тлушчы, — патлумачылі Onliner на харчовым камбінаце ў Горках, дзе наладзілі выпуск смятаннага прадукта. — Мы робім звычайную смятану і прадукт харчовай — проста дзеля асартыменту, каб прапанаваць пакупнікам нешта новае. Тое ж самае, як з маслам: вось вы прыходзіце ў краму і можаце купіць звычайнае сметанковае масла, спрэд ці маргарын. Людзі выбіраюць, каму што больш падабаецца».

Як адзначылі ў гутарцы з «Нашай Нівай» удзельнікі рынку, смятанны прадукт вырашылі прадаваць «з-за падзення прыбыткаў насельніцтва». 

Згодна з апытаннем даследчага цэнтра BEROC, 36% беларусаў вымушаныя эканоміць на ежы.

Чытайце таксама: У некалькі разоў больш за афіцыйную інфляцыю. Як падаражэлі за год аліўе і селядзец пад шубай

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць