Грамадства

Мінпадаткаў патлумачыла, што рабіць ІП, якім забаранілі ўжываць спрошчаную сістэму падаткаабкладання

Міністэрства па падатках і зборах патлумачыла, што рабіць ІП, якім у адпаведнасці з новым Падатковым кодэксам забаранілі ўжываць спрошчаную сістэму падаткаабкладання. Трэба адзначыць, што афіцыйна ПК яшчэ не апублікаваны і не ўступіў у сілу, піша reform.by.

Паводле інфармацыі МПЗ, прымяняць спрошчаную сістэму не змогуць з 1 студзеня ІП, якія аказваюць паслугі. Выключэнне зроблена для наступных відаў дзейнасці:

— турыстычная дзейнасць,

— дзейнасць у сферы аховы здароўя;

— дзейнасць сухапутнага транспарту;

— паслуг па грамадскім харчаванні;

— дзейнасць у галіне камп'ютарнага праграмавання.

У МПЗ растлумачылі, што ІП, якія займаюцца прадстаўленнем астатніх відаў паслуг, якія не змогуць з 1 студзеня 2022 годзе прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання (ССП). Яны павінны будуць выплачваць падаходны падатак з фізічных асоб у дачыненні да даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Выплата падатку ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым раздзелам 18 ПК. Стаўка па такіх даходах у дзейным кодэксе складае 16%.

МПЗ адзначае што ІП не трэба адлюстроўваць рашэнне аб адмове ад прымянення ССП у падатковай дэкларацыі (разліку) па ССП, якая прадстаўляецца за апошні справаздачны перыяд 2021 года

Акрамя таго, МПЗ паведамляе, што калі ІП у сферы паслуг працуе выключна па заказах грамадзян, якія набываюць або выкарыстоўваюць паслугі выключна для асабістых, бытавых, сямейных і іншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, ёсць магчымасць перайсці на выплату адзінага падатку ў адпаведнасці з раздзелам 33 ПК.

«Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія з 1 студзеня 2022 г. не змогуць прымяняць ССП, абавязаны з названай даты выплачваць падаходны падатак у дачыненні да даходаў, атрыманых ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, гэта значыць з 1 студзеня 2022г. прымяняць агульнаўстаноўлены парадак. У той жа час, замест выплаты падаходнага падатку асобныя катэгорыі такіх індывідуальных прадпрымальнікаў мае права ўжываць сістэму выплаты адзінага падатку (пры захаванні ўмоў яго прымянення, вызначаных у раздзеле 33 Падатковага кодэксу)», — гаворыцца ў лісце МПЗ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць